Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Нарада «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2023 г.»

Нарада «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2023 г.»

Нарада «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2023 г.»

28 лютага 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася нарада дырэктараў і загадчыкаў аддзелаў маркетынгу публічных бібліятэк вобласці «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2023 г.».


З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады звярнулася А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Адкрыла мерапрыемства А. С. Кузьміна, заг. аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з аналізам работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе. Заг. аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага С. Г. Гаваруха расказала аб змяненнях у «Інструкцыі аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэння з іх дакументаў», а з дакладам «Функцыянаванне Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці» выступіла Ю. У. Цандо, заг. аддзела арганізацыі каталогаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Вопытам сваёй работы ў праектнай і сацыякультурнай дзейнасці падзяліліся дырэктары ДУК «Драгічынская РЦБС» і ДУК «Івацэвіцкая РБС».


А. Я. Стрыжэвіч у сваім выступленні пазначыла перспектывы дзейнасці публічных бібліятэк вобласці на 2023 год.

У рамках нарады адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Сельская библиотека — портрет в современном интерьере».


Акрамя таго, падчас экскурсіі ўдзельнікі нарады пазнаёміліся з працай структурных падраздзяленняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Напрыканцы вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Н. А. Равенка правяла агляд кніжнай выстаўкі «Литературное Зазеркалье: герои книг и их протитипы», а заг. аддзелам рэдкай кнігі А. А. Пінкевіч прэзентавала адукацыйна-асветніцкі праект «История в переплётах».


Зварот да спісу