Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Сокровища мирового искусства»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

«Сокровища мирового искусства»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

«Сокровища мирового искусства»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

З 10 ліпеня па 7 жніўня 2023 г. у аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная выстава «Сокровища мирового искусства».


Яркія маляўнічыя выданні знаёмяць з шэдэўрамі жывапісу, графікі, скульптуры выбітных майстроў розных эпох, краін і народаў, адкрываюць таямніцы мінулага і зменлівае сучаснае мастацтва: «1750 Шедевров мировой живописи. 500 Великих мастеров» (Мінск, 2007), «Великие загадки мира искусства. 100 историй о шедеврах мирового искусства» А. Каровінай (Масква, 2014), «Государственная Третьяковская галерея: история и коллекции» (Масква, 1989), «История искусств» (Мінск, 1997) і іншыя выданні. Шырока прадстаўлена серыя «Славутыя мастакі з Беларусі»: на сённяшні дзень яна налічвае больш за 40 імёнаў, кожнае з якіх — вялікая каштоўнасць нашай беларускай культуры (Аляксандр Паслядовіч, Акім Шаўчэнка, Міхаіл Чэпік і іншыя). З біяграфіяй і творчасцю таленавітага і самабытнага земляка мастака Мікалая Селяшчука знаёміць кніга «Мікола Селяшчук. Гучанне музыкі нябёсаў: успаміны, эсэ, дзённікі» (Мінск, 2007).


Свет музыкі адкрывае серыя «Иллюстрированные Биографии Великих Музыкантов», кнігі «Сто композиторов ХХ века» (Чэлябінск, 1999), «Сто легенд джаза» (Масква, 2017), «Уладзімір Мулявін “Сэрцам і думамі...”» (Мінск, 2015) і іншыя.


Кінамастацтва прадстаўлена выданнямі па гісторыі беларускага, расійскага і сусветнага кінематографа. Увазе чытача — вялікі спектр кніг пра жыццё і творчасць вядомых акцёраў тэатра і кіно.


Займальны свет мастацтва шматстайны, вялікі і ўнікальны. Паважаныя чытачы, запрашаем вас азнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы і паглыбіцца ў дзіўны свет жывапісу, музыкі, кіно і іншых відаў мастацтва.


Аддзел абонемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу