Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
9 лютага ў Брэсцкай абласной бібліятэцы ім. М. Горкага адбылося мерапрыемства ў рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровыя».
«Захаваем усмешку. Стаматалогія для ўсіх» — такая тэма сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня стаматолага.
Спікерам сустрэчы стаў галоўны няштатны спецыяліст па стаматалогіі Брэсцкай вобласці, галоўны ўрач Брэсцкай абласной стаматалагічнай паліклінікі Андрэй Васільевіч Шэйда.
У ходзе выступлення ён расказаў аб гісторыі зараджэння Міжнароднага дня стаматолага, аб сучасным развіцці стаматалагічнай навукі і практыкі. Падрабязна спыніўся на асноўных праблемах, звязаных з захворваннямі паражніны рота, метадах і тэхніках лячэння, а таксама аб важных прафілактычных мерах.
Таксама Андрэй Васільевіч адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў лекторыя.
Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя выставы літаратуры па тэме мерапрыемства.
Агульная чытальная зала
Контактны тэлефон: + 375 162 57 48 74