Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Школа прававых ведаў»: занятак «Прафесіі ў свеце права. Натарыус»

«Школа прававых ведаў»: занятак «Прафесіі ў свеце права. Натарыус»

«Школа прававых ведаў»: занятак «Прафесіі ў свеце права. Натарыус»

14 снежня 2023 г. на базе Школы прававых ведаў публічнага Цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся занятак «Прафесіі ў свеце права. Натарыус».

 

Спікерамі сустрэчы выступілі намеснік старшыні Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Т. В. Брэская і метадыст Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Н. А. Яцэнка. Слухачамі сталі студэнты юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» і навучэнцы спецыяльнасці «Правазнаўства» Брэсцкага філіяла прыватнай установы адукацыі «Каледж бізнесу і права».

 

Т. В. Брэская і Н. А. Яцэнка пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з асноўнымі напрамкамі работы Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, падзяліліся сваім вопытам, адказалі на пытанні прысутных.

 

Студэнты і навучэнцы паглядзелі фільм аб дзейнасці Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, удзельнічалі ў прававой гульні, дзе праверылі веды, якія атрымалі ў працэсе вучобы.

 

У рамках заняткі арганізавана выстава літаратуры па тэме.

 

Напрыканцы мерапрыемства падвялі вынікі сумеснай работы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты. Уручаны падзячныя лісты за эфектыўнае супрацоўніцтва: дырэктару Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. Я. Стрыжэвіч, вучонаму сакратару Л. К. Кароль, загадчыку агульнай чытальнай залай Т. В. Глазковай, галоўнаму бібліятэкару сектара арганізацыі работы ПЦПІ I. М. Марошчук.

 

Агульная чытальная зала, сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу