Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэалізацыя комплекснага адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ў Беларусі

Рэалізацыя комплекснага адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ў Беларусі

Рэалізацыя комплекснага адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ў Беларусі

З 10 па 27 красавіка 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіць Месячнік папулярызацыі прыродазначых ведаў «Зялёны ўніверсітэт».


19 красавіка адбылося чацвёртае мерапрыемства месячніка «Рэалізацыя комплекснага адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" ў Беларусі». «Зялёныя школы» — гэта праект, накіраваны на фарміраванне ў моладзі каштоўнасных адносін да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнай накіраванасці адукацыі, інфармаванасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, фарміравання экалагічных паводзін.


На Брэстчыне гэты праект атрымаў шырокае распаўсюджванне, у тым ліку дзякуючы Брэсцкаму абласному цэнтру турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, у якім створаны Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы ў Брэсцкай вобласці». Госцем сустрэчы стала метадыст Цэнтра Наталля Васільеўна Лысенка, якая выступіла з інфармацыяй «Фарміраванне экалагічна арыентаваных паводзін навучэнцаў з дапамогай рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы"».


Далей усе ўдзельнікі мерапрыемства (навучэнцы каледжа транспарту і сэрвісу і каледжа прыборабудавання) падзяліліся на 3 групы. Кожная група атрымала заданне: 1) вывучыць відавы склад драўняных раслін на прылеглай тэрыторыі (група выконвала заданне каля бібліятэкі па вул. Кірава); 2) вывучыць водаспажыванне ў навучальнай установе (на прыкладзе каледжа прыборабудавання); 3) вывучыць склад адходаў і правільна іх адсартаваць. Па выніках выканання заданняў групы падрыхтавалі творчыя справаздачы.


Бібліятэкай была прадстаўлена выстава «Свет. Прырода. Чалавек». Таксама ўдзельнікі сустрэчы прагаласавалі за лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі абласнога этапу конкурсу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Выстава малюнкаў дэманструецца ў бібліятэцы ў рамках Месячніка, пераможцу будзе ўручаны прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу