Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Прафесійныя саюзы Беларусі: этапы, падзеі, людзі»: да 120-годдзя стварэння прафсаюзаў Беларусі

«Прафесійныя саюзы Беларусі: этапы, падзеі, людзі»: да 120-годдзя стварэння прафсаюзаў Беларусі

«Прафесійныя саюзы Беларусі: этапы, падзеі, людзі»: да 120-годдзя стварэння прафсаюзаў Беларусі

У 2024 годзе ў Беларусі адзначаецца знамянальная дата — 120 гадоў прафсаюзнаму руху. Гэтая знакавая дата, якая пацвярджае, што прафсаюзы — гэта арганізацыя, якая неабходна людзям у любыя часы. І сёння кожны член прафсаюзнага руху адказвае за тое, каб прафсаюзы захоўвалі і ўмацоўвалі дасягнутыя пазіцыі, заставаліся аўтарытэтнымі, значнымі, моцнымі і запатрабаванымі ў грамадстве.

 

Якасць жыцця залежыць ад кожнага чалавека, ад яго стаўлення да сваёй працы, ад яго дысцыплінаванасці і адказнасці, ад яго жадання прыйсці на дапамогу іншаму. Не чакаць ад іншых, а дзейнічаць самому, ствараючы грамадства, у якім жыццё кожнага чалавека з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю. Грамадства, у якім створаны ўсе ўмовы для праявы людзьмі сваіх найлепшых чалавечых якасцяў, дзе ўлічваюцца інтарэсы кожнага. Як жа гэта пераклікаецца з задачамі прафсаюзнай арганізацыі: падтрымаць і абараніць кожнага члена прафсаюза, забяспечыць яго права на працу, абараніць яго законныя правы і інтарэсы, дабіцца павышэння яго матэрыяльнага дабрабыту, садзейнічаць стварэнню бяспечных умоў працы і ахове здароўя.

 

У агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадстаўлена выстава «Прафесійныя саюзы Беларусі: этапы, падзеі, людзі», прымеркаваная да 120-годдзя стварэння прафсаюзаў Беларусі. На выставе прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў аб гісторыі стварэння і развіцця прафсаюзнага руху. Сярод дакументаў — Статут Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму; «Справочник профсоюзного лидера», які змяшчае шэраг матэрыялаў па правядзенні сходаў, канферэнцый у прафсаюзных арганізацыях, грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу