Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя аповесці-эсэ «Галавасек» Анатоля Бензярука

Прэзентацыя аповесці-эсэ «Галавасек» Анатоля Бензярука

Прэзентацыя аповесці-эсэ «Галавасек» Анатоля Бензярука

1 снежня 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі «Галавасек» Анатоля Расціслававіча Бензярука, якая выйшла ў выдавецкім доме «Звяздаׅׅ» у лістападзе 2023 года.

 

Дакументальная аповесць-эсэ «Галавасек» прысвечана трагічнай гісторыі вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 11 верасня 1942 года вёска была спалена разам з жыхарамі. Загінулі 183 чалавекі.

Удзельнікамі і гасцямі прэзентацыі сталі: аўтар кнігі — беларускі пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца, ураджэнец Жабінкаўскага раёна Анатоль Расціслававіч Бензярук; намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», галоўны рэдактар газеты творчай інтэлігенцыі «Літаратура і мастацтва» Аляксей Іванавіч Чарота; начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Лілія Аляксееўна Свідуновіч; намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Валянціна Мікалаеўна Пух; старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Анатольеўна Дземідовіч; выкладчыкі і студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна; чытачы бібліятэкі і жыхары Брэста.

 

Аляксей Іванавіч Чарота расказаў пра дзейнасць штотыднёвіка «ЛіМ», планы, творчыя праекты перыядычнага выдання. Усе жадаючыя мелі магчымасць аформіць падпіску на «ЛіМ» на 2024 год проста ў бібліятэцы.

 

Анатоль Расціслававіч Бензярук гаварыў аб працы над кнігай, якой прысвяціў больш за 10 гадоў, аб тым, як скрупулёзна шукаў і вывучаў архіўныя дакументы, запісваў успаміны людзей, якія ведалі сапраўдную гісторыю Драмлёва. Аўтар адзначыў цікавыя дэталі, падзяліўся малавядомымі фактамі.

 

Удзельнікі прэзентацыі высока ацанілі працу аўтара, падкрэслілі, што трагічная гісторыя Драмлёва — важны прыклад для захавання гістарычнай памяці. Акрамя таго, выступоўцы падзяліліся гісторыямі ваеннага часу ў кантэксце гісторыі сваіх сем'яў.

 

У канцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія. Таксама быў арганізаваны продаж кнігі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках культурна-асветніцкага праекта бібліятэкі «Праз кнігу да свету стварэння».


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу