Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь парадавала новымі кнігамі для дзяцей і падлеткаў

Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь парадавала новымі кнігамі для дзяцей і падлеткаў

Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь парадавала новымі кнігамі для дзяцей і падлеткаў

Такія знаёмыя і любімыя казкі братоў Грым, германская эпічная паэма «Песня пра Нібелунгаў» у выглядзе коміксаў, казачная аповесць Отфрыда Пройслера «Крабат», калекцыя кніг серыі «Memo» пра адкрыцці, Сусвет і цуды свету, крыху пра федэральную зямлю Ніжняя Саксонія і, вядома, кнігі для самых маленькіх аматараў Германіі і нямецкай мовы! 15 арыгінальных кніг на нямецкай мове перададзены Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага Пасольствам ФРГ у Рэспубліцы Беларусь па выніках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.


Выказваем падзяку нашым партнёрам і запрашаем вас, дарагія чытачы, у аддзел літаратуры на замежных мовах пазнаёміцца з літаратурнымі навінкамі!


Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу