Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Паездка калектыва бібліятэкі па славутасцях Іванаўскага раёна

Паездка калектыва бібліятэкі па славутасцях Іванаўскага раёна

Паездка калектыва бібліятэкі па славутасцях Іванаўскага раёна

30 верасня 2023 г. прафсаюзным камітэтам Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для супрацоўнікаў установы была арганізавана экскурсійна-турыстычная паездка па славутасцях Іванаўскага раёна (Брэсцкая вобласць).

 

Першым пунктам маршруту стала цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава, экскурсію па якой правяла дырэктар А. І. Данількевіч. Алена Іванаўна азнаёміла з дзейнасцю бібліятэкі і апошнімі актуальнымі праектамі, сярод якіх — ландшафтна-культурны парк макетаў «Лабірынт часу». Праект уяўляе сабой аглядную круглую пляцоўку пад адкрытым небам з усталяванымі вакол яе ў храналогіі мініяцюрамі згубленых славутасцяў раёна: сядзібнага дома Гедройцаў, палаца Скірмунтаў, гаспадарскага дома-сядзібы Дастаеўскіх, летняй рэзідэнцыі Войцэха Пуслоўскага, дома Хаіма Вейцмана, Петрапаўлаўскай царквы ў в. Махро і інш.

 

Далей мы наведалі Іванаўскую дзіцячую бібліятэку, аб дзейнасці якой расказала загадчык Т. В. Шумак. Фонд бібліятэкі налічвае больш за 20 тыс. экзэмпляраў дакументаў, у структуры — малодшы і старэйшы абанемент, чытальная зала.

 

Наступным пунктам маршруту стаў аграгарадок Дастоева, адкуль бярэ карані род пісьменніка Ф. М. Дастаеўскага. Тут у будынку школы знаходзіцца літаратурна-краязнаўчы музей Ф. М. Дастаеўскага з фондам больш за 3 тыс. экспанатаў. У музеі захоўваюцца сапраўдная фатаграфія Дастаеўскага (1878 г.); біяграфія пісьменніка (1891 г.) у выдавецтве Паўленкава; раман «Бедныя людзі» (1912 г.); дакладная копія рукапіснага тэксту пісьменніка; напісаная сынам Дастаеўскага Федзей запіска бацьку і інш. каштоўныя экспанаты. Захавальнік фондаў В. М. Пуцыковіч расказала і пра гісторыю рода Дастаеўскіх, і пра самога Фёдара Міхайлавіча, і пра вёску Дастоева.

 

Выдатным надвор'ем сустрэў нас раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды ў в. Варацэвічы, які ўключае музей Н. Орды, карцінную галерэю і сядзібны дом Н. Орды. Навуковы супрацоўнік музейнага комплексу, нястомны даследчык і папулярызатар спадчыны Напалеона Орды і не толькі Л. Г. Дрычыц азнаёміла з экспазіцыямі карціннай галерэі і музея. Па сядзібным доме была праведзена тэатралізаваная экскурсія ад імя пляменніцы мастака Хелены Скірмунт.

 

Сумесныя экскурсійныя паездкі па родным краі сталі добрай традыцыяй у калектыве. Зносіны ў нефармальнай абстаноўцы і новыя ўражанні дапамагаюць умацаванню каманднага духу і згуртаванню калектыву. Разам адкрываць Беларусь — цікава!

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу