Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Подвиг. Трагедия. Память»: выстава да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

«Подвиг. Трагедия. Память»: выстава да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

«Подвиг. Трагедия. Память»: выстава да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

21 чэрвеня 2023 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце да сустрэчы з удзельнікамі сумеснага беларуска-расійскага праекта «Цягнік памяці» была прадстаўлена выстава «Подвиг. Трагедия. Память».

З матэрыяламі выставы азнаёміліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, кіраўніцтва вобласці, арганізатары і госці мерапрыемства.

Экспазіцыя ўключала каля 200 дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце і Брэсцкай вобласці, Беларусі, а таксама залаты фонд мастацкай літаратуры па гэтай тэме.

У першым раздзеле выставы «День, когда обрушился мир» былі прадстаўлены карта-схема плана нападу нацысцкай Германіі на СССР («Барбароса»); грампласцінка з запісам песні «Священная война» (верш В. Лебедзева-Кумача, музыка А. Аляксандрава) у выкананні Чырванасцяжнага ансамбля Чырвонаармейскай песні і танца СССР, які ўпершыню выканаў знакамітую песню; вядомы плакат І. Таідзэ «Родина-мать зовёт!», створаны мастаком ужо ў канцы чэрвеня 1941 г.

Аб гераізме і мужнасці абаронцаў цытадэлі сведчылі дакументы, прадстаўленыя ў другім раздзеле выставы — «Буг в огне». У ім былі прадстаўлены зборнікі ўспамінаў удзельнікаў абароны крэпасці «Буг в огне» (Мінск, 1965) і «Героическая оборона» (Мінск, 1971); драма Кастуся Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць. Людзі і каменне» (Мінск, 1972), напісаная яшчэ ў 1948 г.; легендарная «Брестская крепость» Сяргея Смірнова ў двух выданнях: 1958-га года (з аўтографам) і 2015-га — да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Аб подзвігу пагранзаставы А. М. Кіжаватава распавядалі дакументальны нарыс Віталя Рубцова «Одиннадцатая твёрдость» (Саратаў, 1976) і брашура Мікалая Бараўкова «Застава над Бугом» (Мінск, 1963).

Адметнасць Брэсцкай вобласці заключаецца ў тым, што яна з першага дня вайны і да поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі заставалася акупаванай. Але жыхары Берасцейшчыны не давалі спакойнага жыцця ворагу ні ўдзень, ні ўначы. Пра гэта — матэрыялы раздзела «Героическая Брестчина», сярод якіх: зборнік дакументаў «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация» (Брэст, 2016), у якім упершыню апублікаваныя 334 дакументы з дзяржархіва Брэсцкай вобласці, якія адлюстроўваюць жыццё Брэста ва ўмовах акупацыі і дзейнасць падпольнай арганізацыі; успаміны Таццяны Мікалаеўны Смірновай, адной з арганізатараў Брэсцкага падполля, у запісах дачкі Зоі Паўлаўны Смірновай «Подполье непокорённого города» (Урэнь, 2004) і інш.

Партызанскую Брэстчыну прадстаўлялі кнігі Васіля Літвінчука «Там, за Днепро-Бугом» (Брэст, 2005) і Эдуарда Нордмана, байца партызанскага атрада пад камандаваннем легендарнага Васіля Каржа, «Не стреляйте в партизан» (Мінск, 2007).

Сведчаннямі генацыду на Брэстчыне сталі выданні Яўгена Разенблата «Пинские евреи» (Брэст, 1997) і Барыса Шэрмана «Барановичское гетто. Колдычесвкий лагерь смерти» (Баранавічы, 1997).

Наступным блокам экспазіцыі сталі выданні, прысвечаныя барацьбе з фашыстамі ў маштабе ўсёй Беларусі: ілюстраваная энцыклапедыя «Беларусь партызанская» (Мінск, 2019), калекцыя рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў са збору Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — «Партызанскія рукапісныя часопісы Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей» (Мінск, 2018) і інш.

Маленькім героям вялікай вайны, якія нароўні з дарослымі ўносілі свой уклад у справу Перамогі над ворагам, быў прысвечаны раздзел «Твой ровесник на войне». Тут былі прадстаўлены зборнікі нарысаў пра піянераў-герояў; успаміны выхаванцаў Маларыцкага дзіцячага дома і школы-інтэрната «Дети войны» (Брэст, 2013); кніга ўспамінаў Рамана Левіна, аднаго з 19-ці ацалелых яўрэяў Брэсцкага гета, «Мальчик из гетто» (Масква, 1966).

Асаблівая ўвага ў экспазіцыі была ўдзелена тэме генацыду ў Беларусі. Тут асабліва каштоўнымі былі наступныя выданні: кніга ўспамінаў цудам ацалелых жыхароў спаленых вёсак «Я з вогненнай вёскі...» (Мінск, 1975), запісаная вядомымі беларускімі аўтарамі Янкам Брылём, Уладзімірам Калеснікам, Алесем Адамовічам; зборнік інфармацыйна-аналітычных дакументаў і матэрыялаў «Геноцид белорусского народа» (Мінск, 2022).

У раздзеле «Путь к Великой Победе» былі прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць аб вызваленчай аперацыі Баграціён, ключавых бітвах, хронікі падзей. Сярод выданняў — «Энциклопедия Победы: Беларусь — Масква» (Мінск, 2009), «Памяць Беларусі» (Мінск, 2005) і інш.

Сыны Беларусі праславілі сваю Радзіму на палях бітваў. Іх подзвігам прысвечаны раздзел выставы «Овеянные славой». Тут прадстаўлены кнігі «Твои сыновья, Беларусь : маршалы, генералы (адмиралы) — белорусы и уроженцы Беларуси в годы Великой Отечественной войны» (Мінск, 2019), ілюстраваная энцыклапедыя Барыса Даўгатовіча «Созвездие героев земли белорусской» (Мінск, 2019), асобныя выданні серыі кніг «История для школьников», выпушчаныя выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і інш.

Вялікая Айчынная вайна — гэта такая веха ў нашай агульнай гісторыі, над якой не ўладны час. Чым далей у мінулае сыходзяць гады, тым важней становіцца веліч подзвігу нашых дзядоў. Не перапыніць сувязь часоў, не сказіць гістарычныя падзеі, перадаць гэтую праўду наступным пакаленням дапамагае мастацкая літаратура. У апошнім раздзеле выставы «Великая Победа— Великое Творчество» быў прадстаўлены залаты фонд літаратуры — творы пісьменнікаў-франтавікоў Валянціна Катаева, Булата Акуджавы, Канстанціна Сіманава, Барыса Палявога, Івана Шамякіна, Янкі Брыля і інш., а таксама сучасных аўтараў — унукаў і праўнукаў Вялікай Перамогі.

Таксама была шырока прадстаўлена беларуская серыя кніг «Дети войны» выдавецтва «Чатыры чвэрці». У серыі выйшлі дзве кнігі членаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі — Зінаіды Дудзюк «Выжыць на дарозе смерці» (Мінск, 2013) і Расціслава Бензярука «Сустрэча ў зялёным жыце» (Мінск, 2020).

У літаратуры пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны заключаны вялікі выхаваўчы патэнцыял: яна прымушае задумацца пра мінулае — якім коштам нам дасталіся перамога і незалежнасць, і пра будучыню — якой яна будзе.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу