Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Песня в сердце человека»

«Песня в сердце человека»

«Песня в сердце человека»

З 4 лістапада 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстаўка «Песня в сердце человека», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння савецкага і расійскага кампазітара А. М. Пахмутавай. Яе музыка стала сапраўдным сімвалам савецкай эпохі. На экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, нотныя зборнікі, перыядычныя выданні. Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з жыццём і творчасцю А. Пахмутавай. Кніжныя выданні: Дабрыніна М. «А. Пахмутова» (1973), Кваснікава Л. «Дорогами песен Александры Пахмутовой» (1979) займальна распавядаюць пра біяграфію і гісторыю стварэння лепшых песень кампазітара. На рахунку А. Пахмутавай каля 400 песень. Самымі папулярнымі і любімымі праз дзесяцігоддзі застаюцца: «Как молоды мы были», «Надежда», «Нежность», «Беловежская пуща» і інш. Музыка кампазітара гучыць у кінафільмах: «Девчата», «Три тополя на Плющихе», «Сын за отца»…


Песні Пахмутавай выконвалі такія рознахарактарныя спевакі, як Л. Зыкіна, І. Кабзон, М. Магамаеў, Л. Лешчанка, Т. Гвердцытэлі, Т. Буланава. На выставе прадстаўлены выданні, якія распавядаюць пра артыстаў, выканальніцкае мастацтва якіх звязана з творамі кампазітара. Будуць цікавымі такія кнігі, як: І. Ільічоў «Анна Герман» (2016), М. Гімерверт «Майя Кристалинская: песни, друзья, и недруги» (2013), Л. Крушынская «Владимир Мулявин. „Сэрцам і думамі…“» (2015) і інш. Экспазіцыю дапаўняюць вінілавыя пласцінкі з запісамі дзіўных песень А. Пахмутавай. Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.



Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф I кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу