Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 14 верасня 2020 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Па-сапраўднаму народныя: да 120-годдзя Кузьмы Чорнага і Уладзіміра Дубоўкі».
Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі (1900–1944) — класік беларускай літаратуры, майстар вялікай эпічнай прозы. Разам з Якубам Коласам, М. Гарэцкім, Ц. Гартным ён стварыў беларускі раман XX стагоддзя, у якім паўнакроўна адбіўся лёс беларускага народа ў пераломны час. Ён узбагаціў нацыянальную прозу творамі, у якіх адноўлены шырокія карціны рэчаіснасці, створаны разнастайныя чалавечыя характары, пастаўлены вострыя праблемы часу, зроблены глыбокія філасофскія абагульненні.
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (1901–1976) — беларускі савецкі паэт, празаік, мовазнаўца, перакладчык, літаратурны крытык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962).
Фігура Уладзіміра Дубоўкі ў беларускай літаратуры ахінута легендамі і яркай славай паэта-наватара і паэта-грамадзяніна, чый бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзнёслы, вобраз Беларусі ў часы бурных грамадскіх пераменаў.
На выставе прадстаўлены вядомыя творы Кузьмы Чорнага і Уладзіміра Дубоўкі ў розных выданнях, літаратура пра іх жыццё і творчасць, а таксама фотаматэрыялы.
Выстава будзе карысна аматарам беларускай культуры і літаратуры, усім, хто шануе беларускае слова. Экспазіцыю можна ўбачыць да 30 верасня.
Прыходзьце, мы вам рады!
Грушкевіч Марына Уладзіміраўна,
бібліятэкар агульнай чатальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74