Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыты дыялог «Сіла закона»

Адкрыты дыялог «Сіла закона»

Адкрыты дыялог «Сіла закона»

18 студзеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся грамадска-прававы форум у рамках рэспубліканскага праекта БРСМ «Адкрыты дыялог. Сіла закона», прысвечаны абмеркаванню праекта змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста, Маскоўскі раённы камітэт г. Брэста грамадскага аб'яднання «БРСМ», Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


Форум сабраў прадстаўнікоў моладзі з розных навучальных устаноў: навучэнцаў каледжаў, ліцэяў, школ, а таксама педагогаў. У якасці спікераў выступілі дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Станіслававіч Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Андрэй Андрэевіч Філановіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ала Пятроўна Ульяніцкая, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ Юрый Сяргеевіч Сегянюк.


У пачатку сустрэчы Кацярына Мікалаеўна Харытонік, першы сакратар Маскоўскага раённага камітэта БРСМ, зрабіла кароткі экскурс у гісторыю канстытуцыйнага развіцця Беларусі.


З уступным словам выступіў А. А. Філановіч, які аргументаваў неабходнасць унясення паправак у Канстытуцыю ў сувязі з новымі ўмовамі развіцця нашай дзяржавы. А. С. Зайцаў у сваім выступленні зрабіў акцэнты на такія палажэнні праекта, як захаванне сацыяльных гарантый, паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу, змены ў рэгламенце работы Парламента РБ і г. д. А. П. Ульяніцкая закранула пытанні сацыяльнай аховы інвалідаў, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.


Падчас мерапрыемстваў адбылася жывая размова з удзелам моладзі па абмеркаванні цэлага шэрагу палажэнняў праекта Канстытуцыі РБ. Абмяркоўваліся пытанні захавання гістарычнай памяці, развіцця моладзі і стварэння ўмоў для эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і г. д. У кожным з выступаў адчуваліся неабыякавыя адносіны да ўсенароднага абмеркавання Канстытуцыі, да будучага краіны.


Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй аб рабоце і праектах моладзі Маскоўскага раёна г. Брэста.


Бібліятэка падрыхтавала разгорнутую кніжную выставу «Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», якая дэманструе шырокую палітру літаратуры, якая выкладае галоўны закон жыцця ў нашай краіне, сацыяльна-палітычныя і эканамічныя ўзаемаадносіны дзяржавы і грамадства, дзяржавы і грамадзяніна — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Форум асвятлялі тэлерадыёкампаніі «Буг-ТБ» і Брэст-4.



Агульная чытальная зала

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 74






Зварот да спісу