Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Чарговы занятак Школы прававых ведаў

Чарговы занятак Школы прававых ведаў

Чарговы занятак Школы прававых ведаў

23 верасня 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся заняткі Школы прававых ведаў «У адзінстве народа — сіла дзяржавы».


У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па рабоце з моладдзю Брэсцкага аблвыканкама І. П. Захарэвіч. Яна распавяла пра асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, пра значэнне Рыжскага мірнага дагавору ў лёсе беларусаў, значнасці ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 г.


Увазе прысутных была прадстаўлена разгорнутая выстава літаратуры «Белорусский путь: единство судьбы». Загадчыца агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова распавяла пра выданні, якія асвятляюць барацьбу беларускага народа за сваю тэрытарыяльную цэласнасць у 20–30-я гг. ХХ ст., асвятляюць падзеі верасня 1939 г., цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Асаблівая ўвага была звернута на матэрыялы аб развіцці сучаснай беларускай дзяржавы.


На занятках прысутнічалі навучэнцы 4-га курса Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы і 3-га курса дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту. Яны прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні тэмы. Напрыканцы мерапрыемства азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы. Цікавасць у прысутных выклікалі кнігі з фонду аддзела рэдкай кнігі, краязнаўчыя матэрыялы, артыкулы з перыядычных выданняў.



Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу