Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Наш выбор – жизнь без наркотиков»: да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

«Наш выбор – жизнь без наркотиков»: да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

«Наш выбор – жизнь без наркотиков»: да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

26 чэрвеня сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Наркотыкі бяруць у палон не толькі цела, але і псіхіку чалавека, прыводзячы ў выніку да самаразбурэння. Ва ўсім свеце людзі, заклапочаныя здароўем нацыі, аб'ядноўваюць свае намаганні, каб яшчэ раз нагадаць чалавецтву, якой страшнай хваробай з'яўляецца наркаманія.


Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага аформлены тэматычныя інфармацыйныя куткі і падрыхтаваны выставы.


У агульнай чытальнай зале дэманструецца выстава «Наш выбор — жизнь без наркотиков». Распачынае экспазіцыю энцыклапедычны слоўнік «Наркотики и наркомания» (Масква, 2014). Першая частка выставы раскрывае медыцынскія, сацыяльныя, эканамічныя і прававыя наступствы наркаманіі. Ёсць канкрэтныя матэрыялы пра такія страшныя «гульні са смерцю», як ўжыванне какаіну, марыхуаны. У гэты пералік уваходзіць і таксікаманія — выкарыстанне растваральнікаў і клею.


У другой частцы выставы прадстаўлены матэрыялы аб фарміраванні і рэалізацыі антынаркатычнай палітыкі на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь. Цэлы шэраг выданняў прысвечаны прафілактыцы нарказалежнасці ў дзяцей і моладзі (сцэнарыі, трэнінгі і інш.). Прадстаўлена літаратура аб прафілактыцы наркаманіі праз выкарыстанне сродкаў фізічнай культуры і спорту. Педагогам агульнаадукацыйных школ прысвечаны такія выданні, як «Профилактика наркотической и табачной зависимости в школе», «Деятельность педагога по предупреждению наркопотребления в молодёжной среде» і інш. Акрамя таго, у экспазіцыю ўключаныя і метадычныя матэрыялы па выяўленні ў працоўных калектывах асоб, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, а таксама парадак працы з імі.


Выстава будзе працаваць у агульнай чытальнай зале да 2 ліпеня 2023 г.


Сучасным падлеткам, на жаль, не заўсёды ёсць з кім пагаварыць па душах. Але на дапамогу заўсёды прыходзяць кнігі, у якіх можна знайсці адказы і падказку, як быць у складанай сітуацыі. Юнацкі аддзел бібліятэкі прадставіў выставу падлеткавай літаратуры «Скажи наркотикам “НЕТ”». На ёй падабраныя творы сучасных аўтараў, якія пішуць на складаную тэму: Д. Гросмана «С кем бы побегать?», С. Касты «Притворяясь мёртвым», М. Кітсана «Меня зовут Сол», аповесць Я. Хвалея «Прынцэса тусоўкі» і інш. Маецца шэраг навукова-папулярных выданняў па тэме. Выстава працягне працу да 31 ліпеня.


Агульная чытальная зала,

+375 162 57 48 74

Юнацкі аддзел,

+375 162 59 43 52


Зварот да спісу