Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Нам песня строить и жить помогает…»

«Нам песня строить и жить помогает…»

«Нам песня строить и жить помогает…»

З 15 студзеня 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Нам песня строить и жить помогает…», якая прысвечана вядомым юбілярам месяца. 15 студзеня Максіму Ісаакавічу Дунаеўскаму — 75 гадоў з дня нараджэння, 30 студзеня Ісааку Восіпавічу Дунаеўскаму — 120 гадоў з дня нараджэння. Песні вялікага кампазітара «савецкай пары» І. В. Дунаеўскага справядліва лічацца неад’емнай часткай савецкай музычнай класікі. Гэта такія творы як: «Школьный вальс», «Каким ты был», «Летите, голуби», «Песня о Родине» і інш. Ён з’яўляецца аўтарам аперэт і балетаў. І. Дунаеўскі — стваральнік новага ў савецкай кінематаграфіі жанру музычнай камедыі. Кампазітар напісаў музыку да некалькіх дзясяткаў кінафільмаў, сярод якіх: «Весёлые ребята», «Волга-Волга», «Дети капитана Гранта», «Цирк» і інш.


Максім Ісаакавіч Дунаеўскі — расійскі кампазітар, музыка якога абуджае сапраўдныя эмоцыі. Ён з’яўляецца аўтарам канцэрта для фартэпіяна з аркестрам, твораў для камерна-інструментальных ансамбляў, санат, цыклаў рамансаў і інш. М. Дунаеўскі стварыў больш за 20 мюзіклаў, напісаў музыку больш чым да 60 фільмаў. Самыя вядомыя сярод іх: «Мери Поппинс, до свидания», «Карнавал», «Три мушкетёра».


Наша экспазіцыя — гэта літаратура пра жыццё і творчасць знакамітых музыкаў: бацькі і сына. На выставе прадстаўлена больш за 30 дакументаў: кнігі, нотныя зборнікі, перыядычныя выданні. Пра біяграфію і гісторыю ўзнікнення музычных твораў кампазітараў распавядаюць кнігі: Мінчонак Д. «Дунаевский. Красный Моцарт» (2006), Міхеева Л. «Исаак Осипович Дунаевский» (1963), «Эстрада России. ХХ век. Лексикон» (2000). Артыкул з часопіса «Музыкальная жизнь» (2015, № 3) знаёміць чытачоў з сучаснай тэатральнай пастаноўкай, у якой гучыць выдатная музыка І. Дунаеўскага. Успаміны былой каханай М. Дунаеўскага, апублікаваныя ў часопісе «Коллекция. Караван историй» (2019, № 9), прыадкрыюць невядомыя старонкі з асабістага жыцця кампазітара. Экспазіцыю дапаўняюць вінілавыя пласцінкі з запісамі песень І. Дунаеўскага і М. Дунаеўскага.


Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да 5 лютага.



Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф I кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу