Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



На варце рубяжоў Айчыны

На варце рубяжоў Айчыны

На варце рубяжоў Айчыны
  1. 20 лютага 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Цяперашні год — гэта год 105-годдзя з дня заснавання Узброеных сіл Беларусі. І вельмі значна, што на сустрэчу з моладдзю — навучэнцамі трох каледжаў г. Брэста — былі запрошаны прадстаўнікі 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады: гвардыі маёр Дзмітрый Віктаравіч Бялецкі, гвардыі радавы Уладзіслаў Юр’евіч Макарэвіч і Наталля Уладзіміраўна Бараноўская.

    Дзмітрый Віктаравіч расказаў аб слаўных баявых традыцыях дэсантнікаў, сучасных буднях ваеннаслужачых і вырашэнні складаных вучэбна-баявых задач. Выступленне суправаджалася паказам відэаролікаў аб дзейнасці падраздзялення.

    Наталля Уладзіміраўна Бараноўская падзялілася вопытам работы па патрыятычным выхаванні моладзі, правядзенні розных акцый з удзелам прадстаўнікоў падраздзялення.

    У ходзе сустрэчы госці паказалі і творчыя вакальныя здольнасці —выканалі некалькі песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

    Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы ў рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка літаратуры «На варце рубяжоў Айчыны». Побач з экспазіцыяй можна было ўбачыць і пагартаць некалькі «дэмбельскіх» альбомаў.

    Для ўдзельнікаў мерапрыемства адбылася віктарына «Служу Айчыне», пераможцы атрымалі памятныя сувеніры.

    Кранальным момантам у завяршэнні сустрэчы стала ўручэнне «Ліста салдату», напісанага навучэнцамі каледжа транспарту і сэрвісу ў адрас вайскоўцаў 38-й брыгады.


  2. Агульная чытальная зала.

    +375 162 57 48 74


Зварот да спісу