Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«На службе милосердия». 100 гадоў Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа

«На службе милосердия». 100 гадоў Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа

«На службе милосердия». 100 гадоў Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа

30 верасня 2021 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшлі ўрачыстасці з нагоды 100-гадовага юбілею Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, адной з найстарэйшых гуманітарных арганізацый Беларусі. У рамках мерапрыемстваў Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падрыхтавала і прэзентавала выставу «На службе милосердия», прысвечаную гісторыі стварэння і дзейнасці арганізацыі.


6 верасня 1921 г. урад Беларусі прыняў рашэнне аб стварэнні нацыянальнага таварыства Чырвонага Крыжа. На працягу 100 гадоў яно застаецца надзейнай арганізацыяй у вырашэнні гуманітарных задач у сферы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва.


На выставе былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы як па гісторыі стварэння Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, так і па гісторыі і станаўленні міжнароднай няўрадавай гуманітарнай арганізацыі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Праз усю экспазіцыю чырвонай ніццю прайшла тэма сясцёр міласэрнасці. Былі прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў пра іх подзвіг і мужнасць, кнігі: зборнік успамінаў «Добровольцы» (Масква, 2001), «Гвардейцы Гиппократа» У. Тулінава (Мінск, 2016), «Солдаты бессмертия» У. Каванава (Масква, 1985 ) і інш.


Асаблівая ўвага была ўдзелена кнізе Уладзіміра Ліхадзедава «Місія міласэрнасці», ілюстраванай гісторыі Чырвонага Крыжа Беларусі, і публікацыям кандыдата гістарычных навук Аляксея Капліева аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа ў пачатку 20-х – канцы 30-х гг. ХХ ст. «Век милосердия», «Развіццё службы хуткай медыцынскай дапамогі на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1919–1939 гады)» з перыядычных выданняў.


Былі прадстаўлены матэрыялы аб дзейнасці рэгіянальных аддзяленняў Беларускага Чырвонага Крыжа на сучасным этапе.



Матэрыял падрыхтаваны чытальнай залай бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу