Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае сваіх чытачоў здзейсніць чарговае займальнае падарожжа ў свет новых кніг. З 22 па 28 чэрвеня 2020 г. у фае Бібліятэкі будзе працаваць кніжная экспазіцыя «Мир книжных новинок», сезон «Весна-2020». Вашай увазе будзе прадстаўлена новая літаратура, якая паступіла ў аддзел абанемента ў сакавіку – маі 2020 г., а гэта больш за 400 новых выданняў па розных галінах ведаў, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларусі і Расіі.


Разнастайнасць выданняў, прадстаўленых на выставе, дае магчымасць пазнаёміцца з кнігамі аб апошніх дасягненнях навукі і тэхнікі, новых тэндэнцыях у эканоміцы і бізнэсе, аб сучасным праве і палітыцы, з кнігамі па псіхалогіі, прыродазнаўстве, медыцыне, літаратуразнаўстве, мастацтве. У прыватнасці, вядомы псіхолаг Кайя Нордэнген у сваёй новай кнізе «Держи мозг в тонусе» (Санкт-Пецярбург, 2019) дзеліцца сакрэтамі па эфектыўным выкарыстанні і трэніроўцы самага незаменнага органа нашага арганізма — мозга; доктар Філіп Ален Грын у кнізе «Держи его за руку. Истории о жизни, смерти и праве на ошибку в экстренной медицине» (Санкт-Пецярбург, 2019) пускае чытача ў нябачны эмацыйны свет экстранай медыцыны; кніга «Михаил Калашиков: „Я создавал оружие для защиты своей страны“» (Масква, 2019) прысвечана легендарнаму канструктару стралковай зброі, які да апошніх дзён захоўваў вернасць свайму прызванню і абавязку.


Бестселеры, меладрамы, вострасюжэтныя дэтэктывы, гістарычныя раманы, фэнтэзі ... Кожны чытач, пагартаўшы новенькія старонкі, знойдзе для сябе нешта цікавае.

У ліку новых паступленняў — кнігі любімых многімі аўтараў: Алены Арсенневай, Марыі Мятліцкай, Андрэя Канстанцінава, Аляксандра Празорава, Вячаслава Праха, Леаніда Юзэфовіча, Эдварда Радзінскага, Дзмітрыя Быкава, Дар’і Данцовай, Юрыя Карчэўскага, Даніэлы Сціл; перавыдадзеныя творы Габрыэля Гарсія Маркеса, Самерсета Маэма, Марыса Друона, Антуана дэ Сент-Экзюперы; упершыню выдадзеныя на рускай мове раманы П’ера Леметра «Горизонт в огне» (Санкт-Пецярбург, 2019), Амелі Натомб «Тайны сердца. Загадка имени» (Санкт-Пецярбург, 2019); новы раман Мюрыель Барберы «Странная страна» (Санкт-Пецярбург, 2019) і інш.


У раздзеле «Беларусь літаратурная» шырока прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Алеся Марціновіча, Андрэя Федарэнкі, Георгія Марчука, Ізяслава Катлярова, Андрэя Жвалеўскага, Святланы Быкавай, Надзеі Салодкай, Тамары Красновай-Гусачэнка.




Адкрыйце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі і абавязкова знойдзеце нешта новае!



Шчэрба Марына Пятроўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09

Зварот да спісу