Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі (21 верасня)

Мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі (21 верасня)

Мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі (21 верасня)

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», задачамі якой з'яўляюцца фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганда бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці.

 

У дзіцячым аддзеле аформлены куток бяспекі і экспануецца выстава «Адзін дома. Правілы бяспекі». Літаратура, прадстаўленая на экспазіцыі, вучыць дзяцей абараняць сябе ад небяспечных сітуацый, правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. Большасць выданняў змяшчае гульнявыя заданні, тэсты, сітуацыйныя задачы, якія дапамагаюць засваенню інфармацыі.

 

Для вучняў 4 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» супрацоўнікі дзіцячага аддзела правялі вясёлую гульню «Краіна бяспекі». Юныя чытачы даведаліся аб надзвычайных сітуацыях, пра спосабы іх прадухілення, запомнілі галоўныя формулы асноў бяспекі жыццядзейнасці.

 

Для калектыву бібліятэкі адбылося навучальнае мерапрыемства па правілах паводзін пры надзвычайных сітуяцыях, іх папярэджанні з вучэбна-трэніровачнай эвакуацыяй супрацоўнікаў і карыстальнікаў, якую правёў намеснік начальніка Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях С. К. Саленік. Аформленыя куткі бяспекі з навочнымі матэрыяламі алгарытмаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і рэалізацыі канцэпцыі «нулявога траўматызму», праведзены паўторны інструктаж па ахове працы.

 

У агульнай чытальнай зале экспануецца выстава «Служба выратавання: захоўваючы векавую гісторыю», прысвечаная 170-годдзю з часу заснавання пажарнай службы Беларусі.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу