Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы!»: «СНІД: праблемы, лячэнне, прафілактыка»

Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы!»: «СНІД: праблемы, лячэнне, прафілактыка»

Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы!»: «СНІД: праблемы, лячэнне, прафілактыка»

 

22 лістапада 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся медыцынскі лекторый «Будзьте здаровы!». Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам сустрэча была прысвечана тэме «СНІД: праблемы, лячэнне, прафілактыка».

 

Што гэта такое ВІЧ і СНІД? Чым ВІЧ-інфекцыя адрозніваецца ад іншых інфекцыйных захворванняў? Якія меры прафілактыкі трэба выконваць, каб пазбегнуць гэтага захворвання? Гэтыя і іншыя пытанні былі адрасаваны спікеру сустрэчы — урачу-дэрматавенеролагу Брэсцкага абласнога кожна-венералагічнага дыспансера, галоўнаму пазаштатнаму дэрматолагу г. Брэста А. П. Кажамячанка.

 

Госць расказаў пра прычыны ўзнікнення ВІЧ, шляхі перадачы рэтравірусаў, асаблівасці лячэння, а таксама пра меры прафілактыкі, асновай якіх з’яўляюцца здаровы лад жыцця, веды і самакантроль. Значнае месца было ўдзелена інфармацыі аб кожных захворваннях. Прагучалі адказы на пытанні слухачоў.


У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава літаратуры «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць», яе прадставіла загадчык аддзела перыядычных выданняў Л. І. Сахарэвіч.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу