Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Лепшыя канікулы — канікулы ў бібліятэцы. Праца з летнімі прышкольнымі лагерамі

Лепшыя канікулы — канікулы ў бібліятэцы. Праца з летнімі прышкольнымі лагерамі

Лепшыя канікулы — канікулы ў бібліятэцы. Праца з летнімі прышкольнымі лагерамі

У першы месяц лета ў Брэсцкай абласной бібліятэцы традыцыйна шматлюдна і шумна — пазнавальныя інтэрактыўныя праграмы запатрабаваныя сярод дзяцей і падлеткаў з прышкольных лагераў. З 5 па 26 чэрвеня 2023 г. бібліятэку наведалі звыш 1600 навучэнцаў 1–7 класаў з 19-ці навучальных устаноў горада і раёна (дзіцячыя сады №№ 10, 62, 64; СШ №№ 3, 5, 6, 7, 9, 11, 13, 14, 16, 17, 22, 33, 37, в. Клейнікі; гімназіі №№ 1, 3; спецыяльная школа № 1). Усяго праведзена 88 комплексных мерапрыемстваў.


Дзіцячы аддзел бібліятэкі наведалі 595 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для выхаванцаў дзіцячых садкоў адбылося свята да Міжнароднага Дня абароны дзяцей «Пусть детство звонкое смеётся!». З дзеткамі чыталі ўслых і гулялі па кнігах Сью Уайтинга «Как развеселить муравья?» і Аляксандра Ціханава «Утёнок-почемучка», весела вучылі літары алфавіту і глядзелі мультфільмы.


Для ўсіх, хто ўпершыню наведваў дзіцячы аддзел, былі праведзены гульнявыя экскурсіі. Навучэнцы 1–2 класаў знаёміліся з казкамі Аляксандра Пушкіна і Ганса Хрысціяна Андэрсана, з творчасцю Грыгорыя Остэра, гулялі ў літаратурныя гульні. Таксама спаборнічалі ў камандных гульнях «Если хочешь быть здоров», «Ты и я — верные друзья», «Знай, умей, действуй!».


Навучэнцы 3–4 класаў вывучалі фінансавую граматнасць «Азбука денег»), правы і абавязкі дзяцей («Путешествие в страну Законию»), прафесіі («В мир профессий»), правілы бяспечнай працы ў Інтэрнэце («Территория безопасности»); падарожнічалі па родным Брэсце («Мой любимый город»).

Напярэдадні памятнай даты 22 чэрвеня гаварылі пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці («Память без границ!»).


Усяго ў дзіцячым аддзеле прайшло 29 мерапрыемстваў.



У юнацкім аддзеле прайшло 22 мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел больш за 380 дзяцей і падлеткаў. Самыя папулярныя праграмы аддзела — квіз па гісторыі Брэста «Брест: от прошлого к будущему», гульня-расследаванне «Детектив идёт по следу», віктарыны на веданне беларускай мовы («Сваімі словамі») і мастацкай літаратуры («В чём секрет?»), гульнявое знаёмства з фондам энцыклапедый і даведачных выданняў «Всё обо всём». Сучасныя падлеткі вельмі пераборлівыя ў сваіх інтарэсах, але супрацоўнікам юнацкага аддзела ўдалося іх зацікавіць: многія сталі чытачамі аддзела.


Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў аддзеле прайшло памятнае мерапрыемства «Твой ровесник на войне», прысвечанае дзецям, якія прайшлі нягоды вайны і нароўні з дарослымі ўносілі свой уклад у справу агульнай Перамогі.



Супрацоўнікі аддзела рэдкай кнігі правялі 17 музейна-бібліятэчных заняткаў («История в переплётах», «Путешествие в историю книги», «Старинные рукописные книги») для дзяцей з 6-ці навучальных устаноў (СШ №№ 5, 9, 20, 22, 33, в. Клейнікі).


Найбольшай цікавасцю карысталася праграма «История в переплётах»: дзецям распавядалі, якія пераплёты існавалі раней у розных краінах і на беларускіх землях. Экспазіцыя з рэканструкцыямі старажытных копцкіх вокладак, вокладак «дозадо», паясных кніг, хорн-бука, васковых таблічак і інш., выкананых супрацоўнікам пераплётнай майстэрні бібліятэкі Шчаноўскай Таццянай Мікалаеўнай, выклікала непадробную цікавасць. Таксама дзеці знаёміліся з факсіміле кніжных помнікаў Беларусі і выданняў, якія выйшлі ў розных краінах у XVI–XIX стст. З вялікім задавальненнем працавалі над стварэннем карэньчыка «французскай вокладкі», злучалі сшыткі кніжнага блока рознымі спосабамі на швальным станку і рабілі закладкі метадам халоднага кангрэўнага ціснення, а яшчэ прымяралі адзенне сярэднявечнага манаха.

Усяго заняткі наведалі 316 чалавек.



У аддзеле выданняў на замежных мовах прайшло 14 праграм для дзяцей і падлеткаў 10–14 гадоў «Путешествие по книжной вселенной на иностранных языках». У іх прынялі ўдзел 192 навучэнцы і 14 настаўнікаў з 5-ці навучальных устаноў горада: СШ №№ 9, 16, 17, 22, СШ в. Клейнікі з ангельскай і нямецкай мовай.


Зместам праграмы «Путешествие по книжной вселенной на иностранных языках» было знаёмства з фондам аддзела, экскурсія па розных моўных зонах з дэманстрацыяй самых прывабных і арыгінальных з пункту гледжання зместу і афармлення выданняў, улічваючы індывідуальныя асаблівасці групы (узрост, вывучаемая мова, інтарэсы школьнікаў). Усе ўдзельнікі праграмы атрымалі ўяўленне аб змесце фонду аддзела, колькасці моў, асноўных моўных кніжных калекцыях, а таксама больш падрабязна пазнаёміліся з часткай фонду для свайго ўзросту: кнігамі для чытання, калекцыяй па экалогіі і коміксамі, мастацкімі фільмамі і незвычайнымі выданнямі. У заключнай частцы праграмы дзеці працавалі з гульнявой адукацыйнай сістэмай OSMO. Мэта адукацыйнай сістэмы —замацаванне атрыманых у школе моўных уменняў і навыкаў у гульні. Дзякуючы гульнявым прыкладанням «Піца», «Монстар», «Словы», «Танграм», дзеці паўтарылі вядомую лексіку, вывучылі новыя словы і выразы; дзякуючы незвычайным кнігам атрымалі стымул да чытання і вывучэння замежных моў.



З мэтай фарміравання ў дзяцей і падлеткаў прававой культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі абласной бібліятэкі ў перыяд летніх прышкольных лагераў прайшоў цыкл мерапрыемстваў «Правовые каникулы». У рамках цыкла адбылося 6 мерапрыемстваў для 115-ці навучэнцаў СШ №№ 3, 7, 20.


Тры сустрэчы, прысвечаныя знаёмству з Дзіцячым прававым сайтам, прайшлі з удзелам прадстаўнікоў Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі па Брэсцкай вобласці; мерапрыемства «Безопасное детство» адбылося пры ўдзеле спецыяліста Брэсцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый; 2 мерапрыемствы на тэму «Символы Беларуси» правяла галоўны бібліятэкар сектара ПЦПІ Ірына Мікалаеўна Марашчук.


Усе ўдзельнікі «Правовых каникул» атрымалі падарункі ад партнёраў ПЦПІ.

Спадзяемся, што час, праведзены ў нас, запомніцца дзецям, а супрацоўнікі бібліятэкі будуць і далей прыдумляць цікавыя фарматы сустрэч, якія дапамогуць прывіць любоў да кнігі і чытання.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу