Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Літаратурны Алімп Брэстчыны»: сустрэча клуба аматараў чытання «КанТэкст»

«Літаратурны Алімп Брэстчыны»: сустрэча клуба аматараў чытання «КанТэкст»

«Літаратурны Алімп Брэстчыны»: сустрэча клуба аматараў чытання «КанТэкст»

17 снежня 2023 г. у клубе аматараў чытання «КанТэкст» Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася сустрэча «Літаратурны Алімп Брэстчыны». Абмяркоўвалі літаратуру роднага краю.

 

Аб Літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка, якая заснавана у 2007 г., расказала загадчык аддзела краязнаўства Ірына Іванаўна Жалянгоўская. На электроннай прэзентацыі ўдзельнікі клуба ўбачылі фатаграфіі легендарнага Уладзіміра Калесніка, фатаграфіі кніг пісьменнікаў-лаўрэатаў. Аддзелам краязнаўства падрыхтавана і выстава па тэме.

 

На сустрэчу клуба аматараў чытання прыйшла лаўрэат 2017 г. Настасся Нарэйка. Настасся ўдастоена літаратурнай прэміі за зборнік вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». Удзельнікі клуба папрасілі госцю расказаць пра сябе. Нарадзілася яна ў Маладзечне, пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па размеркаванні была накіравана ў Камянец. Цяпер Настасся працуе адказным сакратаром газеты «Навіны Камянеччыны». Да працоўнага працэсу ставіцца творча, займаецца падборам матэрыялу для нумара, стараецца знайсці выхад у любых форс-мажорных сітуацыях. Вершы Настасся піша толькі на беларускай мове. Першы верш напісала ў дзесяці гадоў.

 

Аўтар прачытала некалькі вершаў пра Беларусь, пра любімую восеньскую пару, пра каханне, любімых беларускіх паэтаў.

 

Напярэдадні Новага года і Калядаў нават дарослым хочацца верыць у цуд. Настасся Нарэйка прачытала казку «Вазьмі сваю свяцільню...». Удзельнікі клуба акунуліся ў чароўную атмасферу чараўніцтва і магіі веры. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай!

 

Далучайцеся да клуба аматараў чытання і адкрывайце займальны кніжны свет!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу