Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Літаратурны квіз у бібліятэцы

Літаратурны квіз у бібліятэцы

Літаратурны квіз у бібліятэцы

Літаратурны квіз у бібліятэцы


26 снежня 2021 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся літаратурны квіз ад каманды «Свет жывых гульняў» .

У бібліятэцы сабраліся 6 каманд (26 удзельнікаў), каб актывізаваць свой досвед літаратурных рэалій, выкарыстаць лагічнае мысленне і інтэлект, успомніць песы па невялікіх урыўках, крылатыя выразы з літаратурных твораў і інш.

Прысутныя акунуліся ў атмасферу вялікага літаратурнага свята, захопленасці кнігамі, спаборніцтва і сяброўскай падтрымкі.

Гульня складалася з 10 тураў з двума перапынкамі, і, вядома, былі музыка, пераможцы і прызы.

Упэўнены, што бібліятэка — адно з найлепшых месцаў для правядзення літаратурных гульняў, дзе атмасферай кніжнай культуры і цікавасці да чытання прасякнута ўсё і ўсе: ад сцен і палічак з кнігамі да кожнага супрацоўніка і наведвальніка бібліятэкі. Такой жа думкі былі і ўдзельнікі мазгаломкі.

Дзякуем усім, хто прыйшоў на гульню, і да новых сустрэч у 2022 г., сябры!


Аддзел літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу