Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



КанТэкст

КанТэкст

КанТэкст

25 кастрычніка 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пасля працяглага перапынку адбылося пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». Тэма сустрэчы — «Пра кнігі розныя, праблемныя і спрэчныя».


За такі перыяд часу кожны прачытаў нешта важнае, значнае і каштоўнае і, безумоўна, хацеў падзяліцца ўражаннямі і перажытымі эмоцыямі. Іван Іванавіч, актыўны ўдзельнік клуба, распавёў аб гістарычным рамане Хуана Ферандыса «Барселона. Проклятая земля». Мы акунуліся ў няпростую атмасферу дзявятага стагоддзя. Ён жа звярнуў увагу і на зборнік «Скелет в шкафу. Английская комическая проза XVII–XX веков» у перакладзе А. Леверганта. Ад Уайльда і Свіфта да сучасных аўтараў. Кніга — мара філолага, але не толькі. Гэта яшчэ і лёгкі спосаб пазнаць стаўпоў класічнай літаратуры бліжэй, з іх «несур’ёзнага», непараднага боку. На гістарычную прозу звярнула ўвагу і ўдзельніца клуба Людміла Іванаўна — раман Кена Фолета «Столпы земли». Падзеі рамана развіваюцца ў сярэдневяковай Англіі першай паловы XII ст. у перыяд грамадзянскай вайны.


Гістарычная падзея, 53-дзённая абарона армян на гары Муса-Даг падчас генацыду 1915 г., натхніла аўстрыйскага пісьменніка Франца Верфеля на стварэнне знакамітага рамана «Сорок дней Муса-Дага».


Ад гістарычнай прозы перайшлі да сучаснай.


Валянціна Адамаўна адкрыла для нас маладую французскую пісьменніцу, рэжысёра, акторку і сцэнарыстку Летыцыю Каламбані. Яе раман «Сплетение», які стаў міжнародным бестселерам, распавядае пра трох жанчын, лёсы якіх, на першы погляд, ніяк не звязаныя паміж сабой. Яна звярнула ўвагу і на навінку ад Летыцыі Каламбані «Женщины Парижа». Тэмы, узнятыя ў кнізе, блізкія і зразумелыя шмат каму — дэпрэсія, ціск навакольных, выбар паміж правільным і жаданым. Гэта пранікнёны аповед пра тое, як, дапамагаючы іншым, можна выратаваць самога сябе. Гаварылі і пра творчасць вельмі папулярнага шведскага аўтара Фрэдрыка Бакмана — «Вторая жизнь Уве», «Медвежий угол». Гэтыя кнігі пра вечныя каштоўнасці: сям’я, чалавечыя адносіны, пошук сябе. Бакман дае магчымасць зірнуць на тых, хто побач, іншымі вачыма і адкрывае іх патаемны свет.


На сустрэчы закранулі не толькі мастацкія кнігі, але і навукова-папулярныя — Э. Джэйкабс «До смерти здоров». Гэта займальны аповед нью-ёркскага журналіста Эй Джэй Джэйкабса, які вырашыў даведацца, наколькі праўдзівыя розныя методыкі, якія абяцаюць здаровае і доўгае жыццё. Ён проста пачаў выконваць іх паступова адну за адной да таго часу, пакуль яны ледзь не звялі яго ў магілу. Гэта па-сапраўднаму смешнае падарожжа ў свет міфаў пра здаровы лад жыцця, якімі запоўнены розум сучасных людзей. Эй Джэй пісаў сваю кнігу, седзячы на стосе медыцынскіх даследаванняў, і старанна звяраў кожны свой крок з прафесійнымі лекарамі. Ён велікадушна дазваляе ўсміхнуцца над яго пакутамі і пазбегнуць уласных.


Кожны ўдзельнік адзначыў нешта цікавае і важнае для сябе.


Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу