Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст». Халед Хасейні «Тысяча сияющих солнц»

«КанТэкст». Халед Хасейні «Тысяча сияющих солнц»

«КанТэкст». Халед Хасейні «Тысяча сияющих солнц»

Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» за час яго існавання абмяркоўвалі самыя разнастайныя тэмы. А вось чарговую сустрэчу вырашылі прысвяціць не тэме, а канкрэтнай кнізе — «Тысяча сияющих солнц» Халеда Хасейні.

Ёсць кнігі, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. Безумоўна, у кожным рэзаніруе свая струнка душы на тыя ці іншыя падзеі.


Многія ўдзельнікі клуба адзначылі па-майстэрску паказаную гісторыю Афганістана з бясконцымі войнамі, нявіннымі ахвярамі і пакутамі. Кніга прымушае пабыць у шкуры галоўных герояў і адчуць крыху з таго, што яны перажылі. Акрамя гісторыі немагчыма не пранікнуцца спачуваннем да галоўных гераінь Марыям і Лейле, якіх лёс звёў пад адным дахам. Выхаваныя ў розных па сацыяльным узроўні сем’ях, яны апынуліся жонкамі грубага Рашыда. Натуральна, гэтаму папярэднічаў круты паварот у лёсе кожнай, які не пакінуў іншага выбару. У многіх з нас іх пераплеценыя лёсы выклікалі і адчай, і надзею на лепшае. Некалькі ўдзельнікаў адзначылі, што кніга яшчэ і аб шчырай любові і самаахвяраванні.


Абмеркаванне было вельмі эмацыйным і неадназначным. Хтосьці палічыў кнігу павярхоўнай, бо цяпер аўтар не жыве ў Афганістане і, на іх думку, не можа аб’ектыўна адлюстроўваць рэальнасць. Некаторыя разгледзелі падзеі з пункту гледжання псіхалогіі — узаемаадносіны маці Наны і незаконнанароджанай дачкі Марыям. Жыццё маці было поўным гаротных падзей, і дачцы яна ўсяляла ўпэўненасць у беспрасветнай і бязрадаснай будучыні.

Хтосьці ўспомніў гады вучобы ў ВНУ разам з афганскімі студэнтамі. Успомнілі і іншыя кнігі пра афганскія падзеі і няпростыя лёсы (Д. Сэсан «Мольба Мариам», Ф. Джэда «И в море водятся крокодилы», Х. Хасейні « Бегущий за ветром» і «И эхо летит по горам»).


Халед Хасейні сцвярджае, што піша для таго, каб зрабіць свет лепшым. Чытайце яго кнігі і адкрывайце для сябе іншы свет, іншыя краіны.


Далучайцеся да клуба аматараў чытання! Заўсёды рады.



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу