Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



КанТэкст. «Гумар у літаратуры і жыцці»

КанТэкст. «Гумар у літаратуры і жыцці»

КанТэкст. «Гумар у літаратуры і жыцці»

Хтосьці з вялікіх сказаў, што чалавек адрозніваецца ад сваіх братоў меншых уменнем смяяцца. Чарговая сустрэча ўдзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст» была прысвечана тэме «Гумар у літаратуры і жыцці».


Казалі пра тонкі гумар у класіцы («Скверный анекдот», «Село Степанчиково и его обитатели» Ф. Дастаеўскага), пра тое, што апавяданні Тэффи, каралевы рускага гумару, карыстаюцца папулярнасцю і ў сучаснага чытача. Дарэчы, працяглы час (8 гадоў) яна жыла ў маёнтку пад Магілёвам. Адна з удзельніц клуба звярнула ўвагу на яе апавяданні «Псевдоним», «О дневнике», «Счастье», зачытала цікавыя ўрыўкі.


Іван Дзмітрыеў, дзяржаўны дзеяч і рускі паэт, байкапісец, актыўна змагаўся супраць літаратурнай безгустоўнасці яшчэ ў XIX ст. Яго байка «Муха» датуецца 1805 годам і ўяўляе сабой узор вытанчанасці літаратурнай мовы. Удзельнікі з задавальненнем праслухалі дасціпную байку. Успомнілі і Міхаіла Зошчанку — аўтара незвычайна смешных апавяданняў і фельетонаў: «Баня», «Беда» і інш.


Нямала гумарыстычных шэдэўраў і ў беларускай літаратуры. Напрыклад, няскончаны раман «Заваёва свету», які належыць пяру Кузьмы Чорнага. У працяг тэмы ўдзельнікам пасяджэння былі прачытаны весёлые вершы ўласнага сачынення.


Ад класікі звярнуліся да сучаснай літаратуры. Раман Нарынэ Абгаран «Манюня» — светлае, сонечнае, смешнае апавяданне пра дзяцінства, пра дзвюх дзяўчынак-сябровак Нары і Манюні, аб грознай і добрай Ба і іншых насельніках маленькага гарадка. У майстра прозы Дзіны Рубінай таксама шмат яркіх герояў і смешных сцэн, прычым, многія сюжэты ўзяты з жыцця. Таленавіты сатырык Ліён Ізмайлаў добра знаёмы многім тэлегледачам. Яго апавяданне «Великий и могучий», зачытанае ўслых, з гумарам і іроніяй паказала трансфармацыі мовы, памылкі ў маўленні, няправільныя націскі, так характэрныя для сённяшняга грамадства.


Шмат аўтараў было згадана: Г. Роттер, П. Вудхаус, А. Экслер і інш. Гэта падвяло ўдзельнікаў клуба да высновы, што гумар прысутнічае амаль ва ўсіх літаратурных творах.


Далучайцеся да клуба. Гэта заўсёды цікава і пазнавальна.



Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу