Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст». Падарожжа працягваецца!

«КанТэкст». Падарожжа працягваецца!

«КанТэкст». Падарожжа працягваецца!

Сустрэча сяброў чытацкага клуба ў красавіку была прысвечана працягу тэмы «Travel book-2, з кнігамі вакол свету». Мы здзейснілі кніжнае падарожжа не толькі па гарадах і кантынентах, але і ў часе. З «Писем русского офицера» паэта і празаіка Ф. Глінкі ўбачылі Брэст-Літоўск пасля напалеонаўскага нашэсця. Улетку 1813 г. ён вяртаўся з замежнай паездкі і апісаў сваё ўражанне пра горад: «Брест очень разорён… Директор Брест-Литовской таможни так честен, добр и учтив, что всякий за удовольствие почтёт открыть ему не только все чемоданы, но даже сердце своё…». Падарожжа М. Ляскова ў 1862 г. праз Гродна, Беласток, Белавежскую пушчу, Пружаны, Антопаль, Пінск і г. д. паслужыла матэрыялам для нарысаў «Из одного дорожного дневника», якія знаёмяць з узроўнем жыцця, звычаямі і норавамі насельнікаў тых месцаў. Кніга А. Брытуна «Сяліба» паказала Брэст і наваколлі напярэдадні Першай сусветнай вайны, падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенны перыяд.


Раман Г. Робертса «Шантарам» перанёс у Індыю, куды галоўны герой адпраўляецца пасля ўцёкаў з турмы строгага рэжыму. Тонка і грунтоўна карэспандэнт Першага канала Жанна Агалакава распавяла аб адным з самых цудоўных гарадоў свету — Парыжы ў сваёй кнізе «Всё, что я знаю о Париже». Адзін з удзельнікаў клуба выказаў меркаванне, што сёння незаслужана забыты «Малый уголок» Сомерсета Моэма. Раман-падарожжа насычаны драматычнымі падзеямі і філасофіяй жыцця. Захапляльныя водгукі пачулі пра кнігу Славы Курылава «Один в океане». Гэта дзіўная гісторыя ўцёкаў героя з СССР у 1974 г., які тры дні правёў у адкрытым акіяне.


У багажы падарожжаў К. Раждзественскай, дачкі вядомага паэта, вялікая колькасць розных краін: Індыя, Ісландыя, Іспанія, Нарвегія і інш. У кнізе «Мои случайные страны. О путешествиях и происшествиях!» яна прадставіла іх з малавядомых бакоў. Адна з удзельніц клуба расказала пра Венецыю. Там пахаваныя І. Бродскі, С. Дзягілеў, І. Стравінскі.


Кніга Шэрыл Стрэйд «Дикая. Опасное путешествие как способ обрести себя» пра тое, як здабыць унутраную раўнавагу і гармонію, калі страціш сэнс жыцця. Аўтар здзяйсняе адзіночнае падарожжа па маршруце Ціхаакіянскага хрыбта даўжынёю 4285 км з заплечнікам вагой 36 кг. Паход быў не толькі цяжкім, але і небяспечным. Але што было складаней — вытрымаць найцяжэйшыя ўмовы або знайсці адказы на свае пытанні?


Сустрэча была цікавай, эмацыянальнай і змястоўнай. Немагчыма пералічыць усе згаданыя кнігі, дзве гадзіны праляцелі хутка. Выдатным завяршэннем сустрэчы стаў верш Марыны Барадзіцкай «Уменье укладывать чемодан…».


Далучайцеся да клуба аматараў чытання. Будзем рады!



Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу