Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст»: «Дети мои» Гузэль Яхінай

«КанТэкст»: «Дети мои» Гузэль Яхінай

«КанТэкст»: «Дети мои» Гузэль Яхінай

21 ліпеня 2019 г. у Бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». Тэмай для абмеркавання стала кніга «Дети мои» Гузэль Яхінай, самай яркай дэбютанткі ў гісторыі расійскай літаратуры найноўшага часу, лаўрэата прэмій «Вялікая кніга» і «Ясная Паляна» за бестселер «Зулейха открывает глаза». Усе аднадушна адзначылі выдатную жывую літаратурную мову рамана. Трагічны лёс галоўнага героя —немца Якаба Баха не пакідае абыякавымі чытачоў. Гэтая кніга не толькі аб жыцці нямецкай калоніі ў Паволжы, аб сталінскім рэжыме, але і аб бацькоўскай любові да дзяцей. Па-майстэрску апісаны побыт і прырода. Тут кожны знойдзе нешта сваё: хтосьці ўбачыць гісторыю нямецкага Паволжа, камусьці будзе цікавы аўтарскі погляд на рэвалюцыю і яе правадыроў, для кагосьці — жыццё народа на чужыне.


На сустрэчы прысутнічала і этнічная немка Святлана Міхайлаўна Шпанагель, якая нарадзілася ў 1945 г. У дзяцінстве адчула на сабе трагічныя падзеі таго часу (маці была рэпрэсавана) і да 4-га класа Святлана Міхайлаўна выхоўвалася ў чужой сям’і. Шмат цікавых фактаў яна распавяла са сваёй біяграфіі, успамінала аповеды з жыцця сваёй маці, праводзіла паралель з кнігай «Дети мои». Падчас размовы ўзнікла шмат спрэчных момантаў. Гаварылі пра побыт і ўклад жыцця нямецкай сям’і, дзе было строгае размеркаванне абавязкаў. Безумоўна, кніга не прэтэндуе на дакументальную, яна з’яўляецца мастацкай і многія падзеі былі ў рэальнасці немагчымыя. Чалавек не мог жыць на асобным хутары і быць столькі гадоў незаўважаным, бо ў рэальнасці землі былі вельмі шчыльна заселеныя. Ёсць у кнізе нейкі містыцызм, які многім перашкаджае і не падабаецца. Выдатна, што мастацкая кніга выклікала такую цікавасць да гістарычных падзей, і захацелася даведацца пра іх больш дэталёва. Удзельнікі клуба паглядзелі яшчэ і дакументальны фільм пра расійскіх немцаў, з якога даведаліся, што першыя пасяленцы з’явіліся пры Кацярыне II. У фільме распавядаецца і пра лёс расійскіх немцаў у розныя гістарычныя перыяды. Сустрэча атрымалася вельмі жывой, змястоўнай і цікавай.

 

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу