Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Книги…без границ!»: встречи и чтения онлайн лучших детских книг

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння

Чытанне актуальных кніжных навінак. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

Дадатковыя бясплатныя паслугі. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне



Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

22 снежня 2019 г. адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». 


У фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага была падрыхтавана вялікая выстава «Мир книжных новинок», на якой прадстаўлены навукова-папулярныя і мастацкія кнігі рускіх, беларускіх, у т. л. брэсцкіх (З. Дудзюк, М. Пракаповіч і інш.), замежных аўтараў. Нават самы патрабавальны і дасведчаны чытач змог знайсці для сябе нешта карыснае. Аматары кніг гістарычнай тэматыкі былі прыемна здзіўлены разнастайнасцю серый (ЖЗЛ, «Военные мемуары», «Версии мировой истории»…). Багаты выбар кніг па літаратуразнаўстве — «Венедикт Ерофеев: посторонний» (Масква, 2019), «Шаламов» (Масква, 2019); аўтараў-лаўрэатаў розных літаратурных прэмій (Г. Яхіна, П. Аляшкоўскі і інш.).


Пасля знаёмства з навінкамі ўдзельнікі клуба адправіліся ў сектар рэдкай кнігі. Цапкова Людміла Арсенцьеўна, супрацоўнік сектара, расказала пра рарытэты. У сектары захоўваюцца арыгіналы, рэпрынтныя і факсімільныя выданні, кнігі прыватных брэсцкіх друкарняў міжваеннага перыяду, рэдкія асобнікі перыядычнага друку і г. д.


Самай старой кнігай сектара з’яўляецца фрагмент Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі 1563 г. У свеце захавалася каля 130 асобнікаў. Да 1000-годдзя горада фонд рэдкай кнігі папоўніўся і факсімільным выданнем Брэсцкай Бібліі.


Пазнаёміла нас Людміла Арсенцьеўна і з унікальным выданнем XVII ст. «Хроника земли Русской» (трэцяя кніга «Хроники Европейской Сарматии» Аляксандра Гваньіні, выдадзеная на польскай мове ў 1611 г. у Кракаве). Выданне змяшчае геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб беларускіх землях.


У фондзе маецца дзве кнігі вядомых кнігавыдаўцоў Эльзевіраў, якія вызначалі «кніжную моду» Еўропы. Жывую цікавасць удзельнікаў клуба выклікалі кнігі XVIII ст.: гербоўнік Каспера Нясецкага «Корона Польская. Т. 4» (Львоў, 1743), «Сибирская история с самого открытия Сибири до завоевания сей земли российским оружием…» Іагана Фішэра (Санкт-Пецярбург, 1774).


Нядаўна фонд папоўніўся каштоўным выданнем пачатку XIX ст., кнігай ураджэнца вёскі Скокі, паэта, пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Юльяна Урсын Нямцэвіча «Исторические песни с музыкой и гравюрами» (Варшава, 1819). Кніга перавыдавалася 20 разоў.


Рэдкасцю з’яўляецца і «Атлас командира РККА»: камплект карт, выдадзены ў 1938 г. На ёй пазначана мяжа СССР, устаноўленая Рыжскім дагаворам у 1921 г. паміж Польшчай і савецкімі рэспублікамі.


Час праляцеў вельмі хутка. Цікавасць была велізарная. Кожны нешта адкрыў для сябе новае.


Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09


Зварот да спісу