Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама

Калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама

Калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама

19 лютага 2021 г. у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама па выніках работы ўстаноў культуры за 2020 г. У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г. І. Барысюк, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь А. Г. Каваленя.


З асноўным дакладам «Аб выніках работы ўпраўлення культуры аблвыканкама за 2020 год і задачах на 2021 год» выступіў начальнік упраўлення культуры С. Б. Панасюк. У сваім дакладзе ён абазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці ўсіх сфер галіны, прааналізаваў выкананне кантрольных паказчыкаў, адзначыў дасягненні і цяжкасці, якія ўзніклі ў 2020 г. ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі. Дзейнасць арганізацый у сферы культуры ў справаздачным годзе была накіравана на рэалізацыю мэт і задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, выкананне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гг., рашэнне задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы і ўрадам. У дакладзе былі вызначаны таксама прыярытэты на перспектыву.


Удзельнікі калегіі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстаноў культуры Івацэвіцкага, Пружанскага раёнаў. Прагучалі даклады аб рабоце ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Лунінца», музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок».


Пытанні бібліятэчнай дзейнасці выказала ў выступленні «Праектная дзейнасць як важнейшы напрамак у працы публічных бібліятэк: вынікі і перспектывы» дырэктар ДУК «Баранавіцкая РЦБС» Т. М. Лайша.


У канцы пасяджэння адбылася цырымонія ўзнагароджання. У сферы бібліятэчнай дзейнасці нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» ўзнагароджана Л. С. Пашкевіч, заг. аддзела абанемента абласной бібліятэкі, Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена А. З. Бармута, гал. бухгалтару абласной бібліятэкі, Ганаровай граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Т. С. Філіпава, заг. аддзела літаратуры па мастацтве абласной бібліятэкі, Падзяка начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама аб’яўлена К. С. Барысюк, гал. бібліятэкару аддзела апрацоўкі літаратуры абласной бібліятэкі.


У ходзе мерапрыемства Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага экспанавала кніжную выставу «Культура Берасцейшчыны», на якой былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы з фондаў аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і аддзела рэдкай кнігі.


Кніжная выстава праілюстравала шматграннасць культуры Брэсцкай вобласці ў цэлым, а таксама кожнага раёна, раскрываючы яго самабытнасць і традыцыі. Праз кніжныя навінкі краязнаўчай тэматыкі і рэдкія выданні бібліятэкі ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з выяўленчым, тэатральным, музычным і кніжным жыццём рэгіёна.


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу