Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжны дар бібліятэцы ад казахстанскага выдавецтва «Фаліянт»

Кніжны дар бібліятэцы ад казахстанскага выдавецтва «Фаліянт»

Кніжны дар бібліятэцы ад казахстанскага выдавецтва «Фаліянт»

Дары — даніна павагі бібліятэцы, яе місіі і месцу ў грамадстве. Бязвыплатная перадача дакументаў на любых носьбітах установамі, арганізацыямі, выдавецтвамі, аўтарамі і чытачамі — адна з важных крыніц папаўнення бібліятэчных фондаў.

Прыватнае шматпрофільнае казахстанскае выдавецтва «Фаліянт» перадала ў дар Брэсцкай абласной бібліятэцы 23 выданні на рускай мове. Гэта сучасная мастацкая літаратура для дзяцей і дарослых і ілюстраваныя навукова-папулярныя выданні па краіназнаўстве і мастацтву ў высокай паліграфічнай якасці.

Выдавецтва «Фаліянт» — адно з вядучых вытворцаў кніжнай прадукцыі Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну, дзеючае з 1996 г. Галоўная рэдакцыя і вытворчасць размешчаны ў сталіцы Рэспублікі Казахстан г. Астана, працуе падраздзяленне ў Маскве. «Фаліянт» выпускае шырокі спектр кніг на казахскай і рускай мовах у розных жанрах, у тым ліку спецыялізаваную літаратуру.

Дзякуем выдавецтву «Фаліянт» за прадастаўленыя кнігі, якія зоймуць годнае месца ў фондах аддзелаў бібліятэкі і будуць даступнымі кожнаму
яе карыстальніку.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу