Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжныя навінкі ў аддзеле абанемента

Кніжныя навінкі ў аддзеле абанемента

Кніжныя навінкі ў аддзеле абанемента

Цыкл выстаў «Мир книжных новинок» працягваецца. З 4 ліпеня ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будуць дэманстравацца кнігі, якія папоўнілі фонд вясной. Як звычайна, на выставе прадстаўлены меладрамы, вострасюжэтныя дэтэктывы, гістарычныя раманы, фэнтэзі, фантастыка. У ліку новых паступленняў — кнігі любімых многімі аўтараў: Я. Янішчыц, А. Умрэйкі, Г. Марчука, П. Гушынца, В. Адамчыка, А. Арсенневай, М. Кетро, Т. Тронінай, А. Мазіна, В. Шарапава, А. Роя, Дз. Хары, Д. Грышэма і многіх іншых.


Акрамя мастацкай літаратуры, будуць шырока прадстаўлены і навукова-папулярныя выданні па розных галінах ведаў: гісторыі, псіхалогіі, медыцыне, літаратуразнаўстве і інш. Сярод іх: Ю. Паўлаў «Вацлав Михальский: свет любви » (Масква, 2018), А. Марціновіч «Гісторыя праз лёсы» т. 12 (Мінск, 2022), М. Пяроў «История почты: от голубиной до электронной» (Масква, 2022), М. Белончы «Лукреция Борджиа. Эпоха и жизнь блестящей обольстительницы» (Масква, 2022), С. Эшбі «Викинги» (Масква, 2023), Д. Хігс «Всё страньше и страньше. Как теория относительности, рок-н-ролл и научная фантастика определили ХХ век» (Масква, 2023), Д. Су «Фитнес 60 +» (Санкт-Пецярбург, 2022) і інш.


Сустрэча з цікавай кнігай — гэта заўсёды радасць, а сустрэча з новай добрай кнігай — гэта радасць удвая. Прыходзьце, знаёмцеся, выбірайце, чытайце.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу