Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Кніжная выстава

Кніжная выстава

Кніжная выстава

З 1 чэрвеня 2020 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачынае работу выстава «Магутная дзяржава ў сэрцы Еўропы (да 780-годдзя з часу заснавання ВКЛ)», прысвечаная «залатому веку» беларускай гісторыі — Вялікаму Княству Літоўскаму.


Асаблівую цікавасць уяўляюць кнігі, якія распавядаюць аб гістарычных фактах XIII–XVII стст., князях і магнатах ВКЛ і напісаныя вядомымі гісторыкамі XIX – пачатку XX ст. Чытачы змогуць убачыць копіі старадаўніх карт і дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах і музеях розных краін, атрымаюць інфармацыю аб працах не толькі айчынных, але і замежных навукоўцаў (расійскіх, польскіх, украінскіх), прысвечаных гэтаму гістарычнаму перыяду.


На выставе таксама будуць экспанавацца кнігі і артыкулы з часопісаў аб жыцці і дзейнасці кіраўнікоў ВКЛ і прадстаўнікоў самых вядомых беларускіх родаў. Яны дазволяць чытачам даведацца пра цікавыя факты з жыцця выдатных людзей таго часу, пакажуць іх уклад у развіццё і росквіт роднай зямлі.


Аддзел рэдкай кнігі запрашае наведаць Бібліятэку і пазнаёміцца з матэрыяламі новай экспазіцыі, якая будзе функцыянаваць увесь летні перыяд.



Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30

Зварот да спісу