Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Книги военных лет (1941–1945)»

Кніжная выстава «Книги военных лет (1941–1945)»

Кніжная выстава «Книги военных лет (1941–1945)»

9 мая 2024 г. краіна будзе адзначаць чарговую 79-ю гадавіну з дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З кожным годам становіцца ўсё менш удзельнікаў і сведкаў падзей таго грознага часу. Але застаюцца іншыя, маўклівыя захавальнікі памяці — выданні ваенных гадоў.

 

З 2 мая 2024 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе працаваць выстава «Книги военных лет», прымеркаваная да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на якой будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў Савецкім Саюзе ў 1941–1945 гг.

 

Вядучае месца ў кніжнай прадукцыі ваеннага часу займала грамадска-палітычная літаратура, працы класікаў марксізму-ленінізму і вядомых палітычных дзеячаў. У гэты час узнікла павышаная цікавасць да мінулага народаў СССР, іх ваеннай гісторыі. Выдаваліся кнігі і брашуры, прысвечаныя гераічным старонкам гісторыі Радзімы, якія распавядалі аб перамогах над заваёўнікамі. Усе гэтыя кнігі будуць прадстаўлены на выставе. Сярод іх: Кафенгаўз Б. Б. «Внешняя политика России при Петре I» (1942 г.), «Из боевого прошлого русской армии: документы о доблести и героизме русских солдат и офицеров» (1944 г.), «Великое дело Минина и Пожарского» (1944 г.), Жыжка М. В. «Емельян Пугачёв: крестьянская война 1773–1775 гг.» (1941 г.) і многія іншыя.

 

У гады вайны таксама выдаваліся папулярныя серыі брашур пра вялікіх рускіх палкаводцаў, палітычных дзеячаў, навукоўцаў, пісьменнікаў. Выдавецтва «Молодая гвардия» замест серыі «ЖЗЛ» выпускала маладзёжную серыю кішэннага фармату «Великие русские люди», кнігі з якой сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць кнігу з гэтай серыі пра жыццё і дзейнасць рускага архітэктара М. Ф. Казакова (1738–1812) (Ільін М. А. «Матвей Федорович Казаков», 1944 г.).

 

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зоймуць выданні аб барацьбе савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі: «Советская молодёжь в Отечественной войне» (1945 г.), «Бои за Крым: сборник статей и документов» (1945 г.), «Битва под Курском: краткий очерк» і інш.

 

Выключную ролю ў выхаванні патрыятызму, гераізму, згуртаванасці народа адыграла мастацкая літаратура, якая аблягчала нягоды ваеннага жыцця, дапамагала ў баі і ў працы. На выставе будуць экспанавацца кнігі: «За Советскую Белорусь!: белорусская литература в Великой Отечественной войне» (1942 г.), Я. Колас «У старых дубах» (1941 г.), А. Стаховіч «Шумяць лясы» (1944 г.) і інш.

 

Таксама вы зможаце ўбачыць факсімільныя выданні газеты «Правда» (1941 г., 1945 г.), улёткі ЦК КП(б) Беларусі (1942 г., 1943 г.), лісты вайны.

 

Выстава будзе адкрыта да канца ліпеня. Запрашаем усіх жадаючых.

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30



Зварот да спісу