Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Их именами названы улицы Бреста»: выстава ў ПЦПІ

«Их именами названы улицы Бреста»: выстава ў ПЦПІ

«Их именами названы улицы Бреста»: выстава ў ПЦПІ

3 ліпеня ў нашай краіне штогод адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У рамках святкавання гэтага дзяржаўнага свята ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 29 чэрвеня 2023 г. будзе экспанавацца выстава літаратуры «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста».


Вялікая Айчынная вайна доўжылася на беларускай зямлі 3 гады, 1 месяц і 6 дзён. Жорсткія баі пачаліся з гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці і скончыліся найвялікшай наступальнай аперацыяй «Баграціён». Аб доблесці і подзвігах абаронцаў цытадэлі, герояў падпольнага і партызанскага руху Беларусі, простых беларусаў напісана нямала твораў, знята дзясяткі фільмаў, апублікавана тысячы артыкулаў і нарысаў. Іх імёны носяць вуліцы і праспекты, навучальныя ўстановы многіх гарадоў нашай краіны.


На старонках кнігі «Улицы Бреста рассказывают…» прасочваецца гераічная гісторыя горада Брэста, ажываюць падзеі і людзі, уплеценыя ў яго няпросты лёс.


З імем П. М. Машэрава звязана жыццё Брэстчыны 60–70 гг. XX стагоддзя. У гісторыка-дакументальнай кнізе Г. С. Тамашэвіча «Брестские уроки Машерова» на аснове архіўных матэрыялаў, шырокага кола крыніц, сведчанняў сучаснікаў прадстаўлены Брэсцкі перыяд дзейнасці П. М. Машэрава, раскрываецца яркі вобраз як дзяржаўнага дзеяча, кіраўніка, чалавека.


На праспекце Машэрава закладзена Алея «Их именами названы улицы Бреста», якая была закладзена ў 1971 г. На Алеі ўвекавечаны абаронцы і кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г., кіраўнікі падпольнага і партызанскага руху на Брэстчыне, а таксама ўдзельнікі вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 г. Аб тым, як яна стваралася можна даведацца з артыкула І. А. Арловай «Аллея героев», апублікаванай у газеце «Зара» (№ 49, 2021 г.).


На выставе таксама экспануюцца кнігі, брашуры, артыкулы з часопісаў і газет пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці: маёра Гаўрылава, капітана Зубачова, лейтэнанта Кіжаватава, лейтэнанта Наганава, палкавога камісара Фаміна і інш. Кнігі «Герои Бреста», «Брестская крепость-герой» і інш. распавядаюць пра подзвіг байцоў, камандзіраў і палітработнікаў Брэсцкай крэпасці.


Імя С. С. Смірнова знакава для многіх берасцейцаў. Менавіта дзякуючы яго намаганням пра герояў Брэсцкай крэпасці даведаўся ўвесь свет. Яго кніга «Брестская крепость», якая упершыню выйшла ў 1957 г., стала адкрыццём і паказала нязломную сілу духу і гераізм абаронцаў Брэсцкай цытадэлі.


З Брэстам звязаны імёны праслаўленых палкаводцаў Вялікай Айчыннай вайны — Герояў Савецкага Саюза генерала Бялова, генерала Папова, капітана Скрыпнікава і інш. Яны прымалі ўдзел у наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі і г. Брэста ў 1944 г. Матэрыялы аб гэтых ваеннаначальніках таксама прадстаўлены на нашай выставе.


Многія героі ўнесены ў спісы ганаровых грамадзян сваіх гарадоў. У кнізе Б. Дз. Далгатовіча «Почётные граждане белорусских городов» можна знайсці інфармацыю пра выбітных людзей Брэстчыны.


Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца на працягу месяца ў агульнай чытальнай зале (2-гі паверх).


Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу