Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Геноцид в Беларуси. Пам'ять не умирает»: выстава ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ па Брэсцкай вобласці

«Геноцид в Беларуси. Пам'ять не умирает»: выстава ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ па Брэсцкай вобласці

«Геноцид в Беларуси. Пам'ять не умирает»: выстава ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ па Брэсцкай вобласці

21 чэрвеня 2023 г., напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадставіла выставу літаратуры «Геноцид в Беларуси. Память не умирает» ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.


Экспазіцыя ўключыла дакументальныя матэрыялы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыядычнага друку, фотадакументы, якія праліваюць святло на падзеі, звязаныя з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Значнае месца займала літаратура па гісторыі Брэстчыны ў гэты трагічны перыяд.


У ходзе прэзентацыі асаблівая ўвага была ўдзелена кнігам з фонду аддзела рэдкай кнігі: «Лагери смерти» (1944 г.), дзе апублікаваны пратаколы апытанняў, заявы, акты аб злачынствах фашыстаў над беларусамі; «Зверства немецко-фашистских захватчиков» (1945 г.).


Акрамя дакументальных крыніц, былі прадстаўлены выданні з серыі «Беларусь. Трагедия и правда памяти», якія адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках шматпакутнай беарускай зямлі: «Тростенец», «Озаричи», »Масюковщина» і інш.


Цэлы шэраг матэрыялаў прысвечаны трагедыі спаленых вёсак: Хатыні, Але, Драмлёва і інш.


Асобным блокам на выставе была прадстаўлена тэма халакоста, у тым ліку на Брэстчыне. Кнігі Васіля Сарычава і Яўгена Разенблата прысвечаны стварэнню і ліквідацыі гета ў Брэсце ў Пінску. Была прадстаўлена і кніга «Мальчик из гетто», аўтарам якой з’яўляецца Раман Левін, адзін з 19-ці ацалелых вязняў брэсцкага гета.

Частка матэрыялаў была прысвечана ўшанаванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў вайны ў Беларусі.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу