Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Général de Gaulle

Général de Gaulle

Général de Gaulle

Пра выставу аддзела літаратуры на замежных мовах «Un grand homme politique: le phénomène du général de Gaulle. Au 130e anniversaire et au 50e anniversaire de la mort de Charles de Gaulle (Великий политик: феномен генерала де Голля. К 130-летию со дня рождения и 50-летию со дня смерти)


Адна з самых трагічных і ў той жа час слаўных старонак гісторыі Францыі звязана з імем генерала Шарля дэ Голя. Жыццё гэтага выдатнага чалавека, выбітнага ваеннага, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча цесна пераплялося з лёсам краіны і народа ў цяжкі перыяд, які ахапіў дзве сусветныя вайны, пасляваеннае адраджэнне і станаўленне новай Пятай Рэспублікі.


Год 2020 па праве можа лічыцца годам Шарля дэ Голя: 130-я гадавіна з дня нараджэння, 50-я гадавіна з дня смерці (Шарль Андрэ Жозэф Мары дэ Голь нарадзіўся 22 лістапада 1890 г., памёр 9 лістапада 1970 г.), 80 гадоў таму (18 чэрвеня 1940 г.) прагучаў яго патрыятычны заклік да супраціўлення https://www.youtube.com/watch?v=AUS5LHDkwP0, які зрабіў генерала дэ Голя нацыянальным героем і сусветна вядомым палітыкам.


Гэтаму выбітнаму чалавеку прысвечана экспазіцыя, якая будзе функцыянаваць з 14 ліпеня да канца 2020 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. На выставе прадстаўлены выданні на французскай, англійскай, нямецкай, польскай, беларускай і рускай мовах. Жадаючыя могуць пазнаёміцца з мемуарамі дэ Голя, манаграфіямі і часопіснымі артыкуламі пра яго жыццё і дзейнасць, а таксама з матэрыяламі аб Францыі ў перыяд Другой сусветнай вайны.


Запрашаем наведаць экспазіцыю ў зале аддзела літаратуры на замежных мовах (3-і паверх) і на старонках аддзела ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/brestcorner.ino

https://vk.com/library_gorky

https://www.instagram.com/library_gorky

Тамара Мікалаеўна Міхальчук,

бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу