Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Экспазіцыя «История одной книги. Гербовник „Корона Польская“ Каспера Несецкого»

Экспазіцыя «История одной книги. Гербовник „Корона Польская“ Каспера Несецкого»

Экспазіцыя «История одной книги.  Гербовник „Корона Польская“ Каспера Несецкого»

З 7 снежня 2020 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачынае дзейнічаць экспазіцыя «История одной книги. Гербовник „Корона Польская“ Каспера Несецкого», прысвечаная аднаму з найбольш поўных і аўтарытэтных энцыклапедычных даведнікаў XVIII ст. па шляхецкіх родах і іх гербах. Яго стваральнік — польскі даследчык геральдыкі, езуіт, лексікограф, пісьменнік, тэолаг, прапаведнік Каспер Нясецкі (1682–1744). Чатыры тамы гербоўніка «Корона Польская» былі надрукаваныя ў Львове ў 1728–1743 гг., пяты застаўся ў рукапісе па прычыне смерці аўтара.


Гісторык для сваёй кнігі збіраў генеалагічныя і геральдычныя звесткі з розных крыніц, працаваў у дзяржаўных і прыватных архівах, выкарыстоўваў багаты матэрыял сваіх папярэднікаў-геральдыстаў. Сярод гербоўнікаў XVIII ст. праца Каспера Нясецкага набыла статус самавітай дакументальнай крыніцы і шырока выкарыстоўвалася для пацвярджэння шляхецкіх правоў у Рэчы Паспалітай.


У XIX ст. праца Нясецкага была дапоўнена некалькімі іншымі аўтарамі і апублікавана ў 10 тамах Янам Непамуцэнам Бабровічам у Лейпцыгу ў 1839–1845 гг. пад назвай «Гербовник Польский».


На выставе прадстаўлена рэпрынтнае выданне «Гербовника Польского», якое выйшла ў Гродне ў 2011 г. У наведвальнікаў будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з 4-м томам працы Каспера Нясецкага «Корона Польская», выдадзеным у Львове ў 1743 г.


Аддзел рэдкай кнігі запрашае наведаць Бібліятэку і пазнаёміцца з матэрыяламі новай экспазіцыі, якая будзе функцыянаваць на працягу месяца.



Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу