Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Адзіны дзень бяспекі» ў бібліятэцы

«Адзіны дзень бяспекі» ў бібліятэцы

«Адзіны дзень бяспекі» ў бібліятэцы

22 верасня 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў «Адзіны дзень бяспекі» ў рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі, мэтай якой з'яўляецца фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці.


Для супрацоўнікаў бібліятэкі адбылася сустрэча з Аляксандрам Іванавічам Сычовым, першым намеснікам начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. Аляксандр Іванавіч прывёў статыстыку аб гібелі людзей у выніку пажараў па вобласці і рэспубліцы, расказаў аб правілах карыстання пажарнымі вогнетушыцелямі і паводзінах пры пажары, а таксама адказаў на шматлікія пытанні.


Супрацоўнікі дзіцячага аддзела бібліятэкі на базе ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хавана» правялі літаратурную гульню «Бяспечнае дзяцінства» для навучэнцаў 2 «Б» класа. Дзеці даведаліся, што такое надзвычайныя сітуацыі, навучыліся выяўляць і прадбачыць небяспекі, запомнілі галоўныя формулы АБЖ. Акрамя гэтага, пазнаёміліся з кніжнай падборкай «Наша бяспека — у нашых руках», дзе былі сабраны кнігі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.


У юнацкім аддзеле аформлена кніжная выстава «Іскру тушы да пажару, бяду адвядзі да ўдару».


На працягу дня ў бібліятэцы дэманстравалася выстава папулярнай літаратуры «У цэнтры ўвагі — бяспека».


Праведзена практычная адпрацоўка Плана эвакуацыі людзей пры пажары і аказанні першай медыцынскай дапамогі.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу