Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства

7 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны 7 чэрвеня 2021 г.Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206, прымеркаваны да гадавіны пачатку вызвольнага паходу ў 1939 г. Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз'яднаўся.

 

З 12 па 17 верасня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіць святочная праграма, прысвечаная Дню народнага адзінства. Мерапрыемствы праходзяць у рамках Года міру і стварэння.

 

12–17 верасня ў юнацкім аддзеле бібліятэкі праходзяць пазнавальныя ўрокі «Памятаем нашы імёны. Выбітныя дзеячы Беларусі» 13 верасня навучэнцы 1 курса УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі» пазнаёміліся з біяграфіямі вядомых беларусаў, успомнілі трагічныя і радасныя моманты гісторыі Беларусі, герояў вайны і мірнага жыцця, творчых людзей і спартсменаў.

 

13 верасня супрацоўнікі дзіцячага аддзела правялі пазнавальны ўрок «Памятаем гісторыю. Захоўваем памяць» для вучняў 3 класа ў ДУА «Сярэдняя школа № 13 імя В. І. Хавана г. Брэста». Юныя чытачы гаварылі аб гістарычным мінулым, аб вядомых беларусах, аб сучаснасці краіны, удзельнічалі ў віктарыне, якая дапамагла вызначыць лепшага знаўцы гісторыі краіны, папоўніць прабелы ў ведах.

        

14 верасня ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі прайшоў урок грамадзянскасці з інтэрактывам «Беларусь мірная, незалежная, стваральная». Арганізавана выстава «Беларусь суверэнная: ад адзінства да міру і стварэння». Матэрыялы выставы знаёмяць чытачоў з важнымі датамі і падзеямі найноўшай гісторыі Беларусі, каштоўнасцямі і традыцыямі беларускага народа, з галоўнымі прадпрыемствамі Брэстчыны, з беларусамі, якія праславілі краіну.

 

Асноўныя каштоўнасці беларускага народа-захаванне народных традыцый, памяці і сямейных каштоўнасцяў, развіццё сучаснага мастацтва, паважлівае стаўленне да шматканфесійнага свету, праява міласэрнасці і дабрыні, развіццё здаровага ладу жыцця і гонар за прафесійныя спартыўныя поспехі беларусаў.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу