Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Чамаданны настрой»

«Чамаданны настрой»

«Чамаданны настрой»

Наперадзе лета — час адпачынку, падарожжаў. Для ўсіх, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з прыродай, гісторыяй, дасягненнямі і культурнай спадчынай многіх краін свету, у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 1 па 30 чэрвеня 2022 г. будзе экспанавацца кніжна-ілюстрацыйная выстава «Чамаданны настрой».


Для тых, каму цікава гісторыя роднай краіны, будзе карысны раздзел «Падарожнічаем па Беларусі». Тут прадстаўлены кнігі: «Памятники и памятные места Беларуси» В. А. Чантурыя і Ю. В. Чантурыя, «Замки Беларуси» М. А. Ткачова; даведачныя выданні: «99 знаменитых мест Беларуси», «Туристические рэгионы Беларуси», «Брест. Брэст. Brest. 1000» і інш.


Раздзел выстаўкі «Турыстычная карта свету» — гэта своеасаблівы даведнік па краінах і гарадах свету, якія па праве лічацца здабыткам чалавецтва. Яны ўяўляюць сабой выдатныя помнікі горадабудаўнічага мастацтва, змяшчаюць нямала архітэктурных шэдэўраў, захоўваюць у сваіх музеях неацэнныя мастацкія скарбы. І пра ўсё гэта расказваюць кнігі «В путь. Полезная книга путешественника» Д. Калеснікава, «Путешествия по Африке» В. В. Юнкера, «Мои случайные страны» К. Раждзественскай, «Путешествуй...те!» Л. Ракуновай, «Красивейшие города мира» Л. В. Івановай, «100 самых знаменитых парков и заповедников мира» Т. Л. Шарамецьевай і інш.


Запрашаем усіх адправіцца разам з намі ў кругасветнае кніжнае падарожжа.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу