Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Книги…без границ!»: встречи и чтения онлайн лучших детских книг

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння

Чытанне актуальных кніжных навінак. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

Дадатковыя бясплатныя паслугі. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне



Брэст — горад Бібліі

Брэст — горад Бібліі

Брэст — горад Бібліі

12 красавіка 2019 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы «Брэст — горад Бібліі», прымеркаванай да 1000-годдзя нашага горада. Экспазіцыя была падрыхтавана ў самыя кароткія тэрміны (на працягу аднаго месяца) сумеснымі намаганнямі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


На ўрачыстым адкрыцці выставы экспазіцыю ўпрыгожыў фрагмент арыгінала Брэсцкай Бібліі 1563 г., які захоўваецца ў фондзе сектара рэдкай кнігі Бібліятэкі. На выставе было прадстаўлена таксама рэдкае перавыданне гэтай кнігі, ажыццёўленае ў 2003 г. намаганнямі прафесара Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў) Вацлава Валецкага і польскага мецэната Пятра Кралікоўскага.


Экспанаваліся ўнікальныя выданні Бібліі на розных мовах, розных эпох. Асаблівую цікавасць выклікалі выданні Бібліі пачатку XX ст., у т. л. знакамітае перавыданне на сучаснай беларускай мове Новага Запавету выдатнага пратэстанцкага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Лукаша Дзекуць-Малея. Цікавай атрымалася частка выставы, прысвечаная рукапісным і самвыдатаўскім біблейскім тэкстам, хрысціянскім музычным зборнікам пасляваеннага часу з шасці прыватных калекцый.


Арыгінальныя выданні Бібліятэкі экспанаваліся толькі ў дзень адкрыцця выставы. Фрагмент самага выдатнага выдання Брэсцкай друкарні XVI ст., унікальныя факсімільныя і рэпрынтныя выданні заўсёды можна ўбачыць у сектары рэдкай кнігі ў гадзіны працы бібліятэкі.


 

Верамчук Ларыса Эдуардаўна,

намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце

Кантактныя тэлефоны: +375 162 43 45 25,

+ 375 162 57 48 30




Яшчэ па тэме:

Выставка «Брест - город Библии» представила уникальные книги [Электронный ресурс] // «Мой Брест». – Режим доступа: http://brestnote.by/16642-vystavka-brest-gorod-biblii-rasskazhet-ob-istoricheskih-knigah.html – Дата доступа: 12.04.2019 


12 красавіка адбылося адкрыццё выставы «Брэст – горад Бібліі» [Электронный ресурс] // «Виртуальный Брест». – Режим доступа: https://virtualbrest.by/news65222.php – Дата доступа: 13.04.2019


В краеведческом музее проходит уникальная выставка «Брест. Город Библии» [Электронный ресурс] // «Вечерний Брест». – Режим  доступа: https://vb.by/culture/books/brest_gorod_biblii.html – Дата доступа: 15.04.2019


В Бресте открылась выставка «Брест – город Библии» [Электронный ресурс] // «Онлайн Брест». – Режим доступа: https://onlinebrest.by/novosti/v-breste-otkrilas-vistavka-brest---gorod-biblii_14575.html – Дата доступа: 17.04.2019

Зварот да спісу