Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніга — лепшы падарунак

Кніга — лепшы падарунак

Кніга — лепшы падарунак

24 чэрвеня 2019 г. адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар Бібліятэцы ад Белгазпрамбанка навуковага выдання «Шэдэўры з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка». На конкурсе «Мастацтва кнігі – 2019» выданне атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «АРТ-кніга: выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяграфічныя». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Брэсцкай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Наталля Міхайлаўна Арцыменя, начальнік аддзела карпаратыўнага бізнесу Віктар Рыгоравіч Карпук, адміністрацыя і супрацоўнікі Бібліятэкі.


Наталля Міхайлаўна адзначыла, што падтрымка культуры з’яўляецца ганаровай сацыяльнай місіяй банка.


Выказваем словы ўдзячнасці ААТ «Белгазпрамбанк» за каштоўнае, змястоўнае папаўненне фонду Бібліятэкі!

 

Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу