Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Бяспечнае дзяцінства»: мерапрыемства па пажарнай бяспецы для дзяцей

«Бяспечнае дзяцінства»: мерапрыемства па пажарнай бяспецы для дзяцей

«Бяспечнае дзяцінства»: мерапрыемства па пажарнай бяспецы для дзяцей

6 чэрвеня 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь стартавала рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». У рамках акцыі 12 чэрвеня ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшло мерапрыемства «Бяспечнае дзяцінства» з удзелам спецыяліста сектара прапаганды Брэсцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый І. М. Лабырыч і прадстаўніка Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства А. А. Ляўлюх.

І. М. Лабырыч распавяла прысутным аб прычынах пажараў, аб правілах паводзін і эвакуацыі людзей, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач». Дзеці актыўна ўключыліся ў дыялог пра спосабы папярэджання надзвычайных сітуацый.

А. А. Леўлюх у сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на пажарных апавяшчальніках, а таксама на спосабах і лепшых сродках тушэння ачагоў узгарання, выкарыстанні вогнетушыцеляў для тушэння пажараў.

Дзеці прышкольнага лагера СШ № 3 г. Брэста з цікавасцю слухалі выступоўцаў, удзельнічалі ў абмеркаванні і задавалі мноства пытанняў. У канцы сустрэчы кожны атрымаў прыемны сюрпрыз.

Шчаслівае дзяцінства — бяспечнае дзяцінства!


Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу