Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Пасяджэнне клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне клуба «КанТэкст»

Пасля працяглага перапынку 31 студзеня 2021 г. аднавілася праца чытацкага клуба «КанТэкст».


Пачалі сустрэчу з прыемнага моманту — загадчыца аддзела абанемента Людміла Сцяпанаўна ўручыла білеты ганаровых чытачоў двум удзельнікам клуба: Ступінай Святлане Мікалаеўне і Ярошыку Аляксею Міхайлавічу.


Тэма сустрэчы — «Жаночы почырк у літаратуры». Мелася абмеркаваць важныя пытанні: ці можна наогул дзяліць літаратуру на жаночую і мужчынскую, і ў чым жа адрозненне «мужчынскага» пісьма ад «жаночага».


Кожны хацеў падзяліцца сваім меркаваннем. Святлана Мікалаеўна высока ацаніла творчасць рускай пісьменніцы і паэткі Тэфі, аўтара знакамітых апавяданняў «Демоническая женщина» і «Ке фер?». Яна не хацела падпісваць свае тэксты мужчынскім імем, як гэта часта рабілі сучасніцы.


Закранулі і больш ранні гістарычны перыяд — XI–XII стст. (жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай — святой зямлі беларускай). Звярнулі ўвагу і на ўнікальную асобу XVIII ст. Саламею. Чытаючы пра жыццёвыя падзеі і прыгоды Саламеі Русецкай, міжволі захапляешся лекаркай, асветніцай, мемуарысткай, падарожніцай. У літаратуры яна пакінула аўтабіяграфічны прыгодніцкі раман «Авантуры майго жыцця», напісаны на польскай мове і перакладзены на беларускую.


На сустрэчы гаворка ішла пра пісьменніц, якія выдаюць творы найвышэйшага мастацкага ўзроўню: Людмілу Уліцкую «Лестница Якова», Святлану Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», Вольгу Слаўнікаву «Стрекоза, увеличенная до размеров собаки», Дзіну Рубіну «Одинокий пишущий человек». Гэтую кнігу шмат хто называе настольнай для пачаткоўца пісьменніка за займальны сюжэт, багатую вобразную мову і практычную карысць у майстэрстве пісьма.


Не абмінулі і майстра бытавых сцэн Вікторыю Токараву. З сучасных аўтараў выдзелілі Марыю Мятліцкую з сямейнай сагай «Почти счастливые женщины».


Два розныя погляды на подзвіг чалавечага духу адлюстраваны ў кнігах маладой фрацузской пісьменніцы Валянціны Гобі «Детская комната» і шырока вядомай Айн Рэнд «Атлант расправил плечи».


Вельмі моцнае ўражанне на чытачак зрабілі кнігі чылійскай пісьменніцы Ісабэль Альендэ «Остров в глубинах моря» і «Японский любовник»» — кнігі пра няпростыя жаночыя лёсы ў XVIII–XX стст.


Не застаўся па-за ўвагай і самы нашумелы дэтэктыў 2014 г. «Щегол» Доны Тарт, а таксама раман феміністкі Анджэлы Картэр «Мудрые дети». Абедзве кнігі прымушаюць чытача паразважаць аб маральным выбары чалавека і яго ўчынках.


Прагучалі імёны і многіх іншых годных аўтараў: Алены Чыжовай, Нарынэ Абгаран, Лізы Сі, Джэкі Колінз, Ванэсы Дыфенбах і інш. Сустрэча была вельмі эмацыянальнай і пазнавальнай. Усе ўдзельнікі сышліся ў меркаванні, што дзяліць літаратуру па гендэрнай прыкмеце нельга, літаратура павінна быць таленавітай і змястоўнай.



Равенка Наталля Анатольеўна,

гл. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу