Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У 2020 г. спаўняецца 75 гадоў Перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне. Усё далей адыходзіць ад нас 9 мая 1945 г., але мы па-ранейшаму памятаем, якой цаной дасталася нашым дзядам і прадзедам Перамога. Гісторыя перажытай народам трагедыі і заваяванай Перамогі і сёння жыве з намі. Аб Вялікай Айчыннай вайне напісаны сотні тысяч старонак навуковых, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў. У 2020 г. у бібліятэках Брэсцкай вобласці пройдуць мерапрыемствы ў рамках абласной патрыятычнай акцыі «Была вайна. Была Перамога», накіраваныя на папулярызацыю і прасоўванне літаратуры ваенна-патрыятычнай тэматыкі, захаванне гістарычнай памяці народа, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму.


У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пройдуць наступныя мерапрыемствы:


- паэтычны злёт «Перамога, якая нас аб’ядноўвае» (агульная чытальная зала, аддзел абанемента);


- Дзень памяці «Дзеці вайны» (аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва);


- сустрэчы і прэзентацыі ў цыкле «Памяць мастацтва» — «Музыка вайны» і «Фільмы вайны» (аддзел літаратуры па мастацтве);


- выстава-панарама «Вялікая Перамога — Вялікая творчасць» (аддзел абанемента, агульная чытальная зала, аддзел літаратуры па мастацтве);


- выстава «Помнікі Перамогі. Брэст» (аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі);


- выданне метадычных рэкамендацый для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Была война. Была Победа!» (аддзел бібліятэказнаўства).


Зварот да спісу