Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Праект «#1РЕГИОН В ЛИЦАХ. ДЕТСКИЕ ВОПРОСЫ — ВЗРОСЛЫЕ ОТВЕТЫ»: сустрэча з Таццянай Дземідовіч

Праект «#1РЕГИОН В ЛИЦАХ. ДЕТСКИЕ ВОПРОСЫ — ВЗРОСЛЫЕ ОТВЕТЫ»: сустрэча з Таццянай Дземідовіч

Праект «#1РЕГИОН В ЛИЦАХ. ДЕТСКИЕ ВОПРОСЫ — ВЗРОСЛЫЕ ОТВЕТЫ»: сустрэча з Таццянай Дземідовіч

22 студзеня 2024 года ў юнацкім аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага быў дадзены старт праекту «#1РЕГИОН В ЛИЦАХ. ДЕТСКИЕ ВОПРОСЫ — ВЗРОСЛЫЕ ОТВЕТЫ».

Першы госць праекта, старшыня Брэсцкага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі, Таццяна Анатольеўна Дземідовіч, адказала на пытанні юных чытачоў нашай бібліятэкі, навучэнцаў 8 класа ДУА «Гімназія № 1 імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці», расказала пра сябе і пра сваю прафесійную дзейнасць, пра шлях станаўлення пісьменніка, пра аўтараў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Падлеткаў цікавілі розныя пытанні: ад сумы ганарараў да магчымасці рэалізацыі сябе як пісьменніка. Ці важна пісьменніку не рабіць памылак у словах, як пішуць сучасныя аўтары: на паперы ці кампутары, дзе падлеткі могуць публікаваць свае творы, для каго лягчэй пісаць: для дзяцей ці для дарослых, якія пісьменнікі аказалі ўплыў на госцю, якіх аўтараў параілі б чытаць як мама, ці раіцеся вы са сваімі дзецьмі, ці з'яўляюцца яны вашымі крытыкамі?.. Было задана шмат пытанняў, якія натхнілі як падлеткаў, так і госцю.

Зносіны былі камфортныя настолькі, што дзеці запрасілі Таццяну Анатольеўну прыйсці да іх яшчэ, і гэтую ініцыятыву мы з радасцю падтрымліваем.

А праект «#1РЕГИОН В ЛИЦАХ. ДЕТСКИЕ ВОПРОСЫ — ВЗРОСЛЫЕ ОТВЕТЫ» чакае новых гасцей.

 


Зварот да спісу