ЛІСТАВАННЕ

Уладзімір Калеснік

    І чыталася, і чулася, і самому думалася так: раней людзі хадзілі, ездзілі на конях, і ўсюды паспявалі. Тэлефонаў таксама не было, былі пісьмы. Былі і засталіся. Больш у вялікіх папярэднікаў, менш у сучасных…
    Перапіска наша, мне думаецца, творчая, у тым сэнсе, што яна была своеасаблівым, дадатковым працэсам творчай працы нас абодвух. Мы дзяліліся задумамі, чыталі адзін аднаго не толькі перад здачай таго ці іншага матэрыялу ў рэдакцыю часопіса, газеты ці ў выдавецтва, а ў самых першых варыянтах, не скажу сырых, але першапачатковых, яшчэ гарачых ад аўтарскай рукі.

Янка Брыль

    Прагну, каб чытацкая ўвага засяродзілася на ісцівым прызначэнні публікацыі гэтых фрагментаў з лістоў Уладзіміра Андрэевіча: паўней выявіць, якім чулым, уразлівым, шчодрым на дабрату і зычлівае слова быў Ён, як блізка да сэрца прымаў усё, што адбывалася ці магло адбыцца са мною, як далікатна і мудра навучаў мяне чалавечай годнасці.

Ніна Мацяш

    З Берасцейшчынай сувязі не парываліся. Ездзіў на радзіму і ў сталіцы сустракаў пісьменнікаў-землякоў. Ліставаліся. Уладзіміра Андрэевіча стараўся залішне не турбаваць, але раз-два на год пасылаў лісток ці паштоўку разам з новымі вершамі. Ад яго атрымліваў лісты, поўныя ўвагі і цеплыні.

Васіль Жуковіч

Над старонкамі пісьмаў

КАНТАКТЫ

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016
Тэлефон: +375 162 57 48 79