Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг «Памяць» Брэсцкай вобласці

Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг «Памяць» Брэсцкай вобласці

Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг «Памяць» Брэсцкай вобласці
Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг «Памяць» Брэсцкай вобласці : зборнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; – Брэст : ТАА «Паліграфіка», 2013. – 584 с.


Гісторыка-дакументальныя хронікі да кніг «Памяць» добра вядомы ўсім, хто хоць у нейкай ступені цікавіцца краязнаўствам. Калі гадоў дзесяць таму з’явіліся на свет кнігі «Памяць», было выказана шмат заўваг і прапаноў па іх зместу. Агульнай крытычнай заўвагай з’яўлялася адсутнасць даведачна-дапаможнага апарату выданняў. І, каб зручней знаходзіць патрэбную інфармацыю, бібліёграфы цэнтральных бібліятэк пачалі работу над паказальнікамі.
З напрацаванага матэрыялу Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага стварыла агульны том імянных і геаграфічных паказальнікаў, якія дапамогуць карыстальнікам знайсці даведкі пра грамадскіх і палітычных дзеячаў, наватараў і перадавікоў вытворчасці, дзеячаў культуры і мастацтва, простых жыхароў, жыццё якіх было звязана з гісторыяй раёна і знайшло адлюстраванне ў кнігах «Памяць», а таксама пра геаграфічныя аб’екты, якія згадваюцца ў тэкстах.
Кожны з двух паказальнікаў складзены паводле алфавітнага прынцыпу. Даюцца спасылкі з псеўданімаў, а ў геаграфічным – з ранейшых назваў гарадоў і вёсак. У імянны паказальнік унесены прозвішчы і ініцыялы асоб, пра якіх ёсць асобныя артыкулы і якія ўпамінаюцца ў тэксце артыкулаў, у подпісах да ілюстрацый і фотаздымкаў, а таксама імёны аўтараў, складальнікаў, рэдактараў, перакладчыкаў і іншых асоб. Усе імёны вынесены на мове арыгінала і стаяць у двух радах: беларускім і рускім.
Зборнік адрасаваны бібліятэкарам, гісторыкам, краязнаўцам, таксама можа быць выкарастаны ўсімі, хто вывучае кнігі «Памяць» або шукае звесткі пра персанальныя даныя і геаграфічныя назвы, звязаныя з Брэсцкім рэгіёнам.

Зварот да спісу